Ян Білевіч
Ян Білевіч | |
---|---|
| |
Нараджэнне | невядома |
Смерць | не раней за 1546 |
Род | Білевічы |
Дзеці | Мікалай Станкевіч[d] і Крыштаф Станкевіч[d] |
Веравызнанне | лютэранства |
Ян Біле́віч (? — пасля 1546) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Білевічаў герба «Магіла», сын Станіслава.
Намеснік жамойцкі, цівун дырвянскі і біржанскі. Стаў першым паслядоўнікам вучэння Марціна Лютэра ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гэтаму садзейнічалі яго сувязі з прускім герцагам Альбрэхтам, на службу да якога ў 1543 быў прыняты яго сын Мікалай (па пратэкцыі віленскага ваяводы Я. Ю. Глябовіча). Па даручэнні герцага Ян апекаваўся першым тэолагам-лютэранінам у Вялікім Княстве Літоўскім А. Кульвяцом. У 1546 годзе герцаг прасіў Яна знайсці некалькі вучоных мужоў, што ведалі літоўскую мову, для заснавання ў Прусіі евангелічных парафій для літоўцаў. Сярод пасланых у Прусію Янам дзеячаў, відаць, быў і М. Мажвідас.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ян Білевіч на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»