Яўген Іванавіч Чарвінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Яўген Іванавіч Чарвінскі
Дата нараджэння 1820(1820)
Дата смерці невядома
Альма-матар
Працы і дасягненні
Найважнейшыя пабудовы гл. тэкст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўген Іванавіч Чарвінскі (1820 — пасля 1889) — архітэктар сярэдзіны XIX стагоддзя. Акадэмік архітэктуры[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у Палтаве са снежня 1834 года канцылярыстам губернскай рысавальні, з 1838 — памочнікам архітэктара ў камісіі, якая ўзводзіла будынак кадэцкага корпуса. Ад Санкт-Пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў атрымаў званне «вольнага мастака» (1846) і акадэміка (1852).

Дакладная дата смерці невядомая.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны стан сядзібы Закрэўскіх(укр.) бел. у Бярозавай Рудцы

Па яго праекце пабудавана сядзіба(укр.) бел. Закрэўскіх(руск.) бел. (1838) у с. Бярозавая Рудка(укр.) бел. Прылуцкага павета(укр.) бел. Палтаўскай губерні

Чарвінскі спраектаваў знакаміты «дом для гасцей» Р. Галагана(руск.) бел. ў с. Лебядзінцы(руск.) бел. Прылуцкага павета Палтаўскай губерні (1854—1856), згарэў у 1917)[1]. Будынак, архітэктура якога паўтарала рысы дома казацкага старшыні часоў Запарожскай Сечы, як першынец новай украінскай нацыянальнай архітэктуры, меў надпіс: «Дом сей сооружен для оживления предания о жизни предков в памяти потомков». Архітэктуру будынка станоўча ацаніў Т. Шаўчэнка.

Сярод архітэктурных работ Чарвінскага таксама новая званіца над бабінцам Святадухаўскага сабора(укр.) бел. ў Ромнах (1866)[1].

Пад кіраўніцтвам Я. Чарвінскага ў 1870—1889 гг. была пабудавана ў псеўдарускім стылі капліца-пахавальня Паскевічаў (праект ствараўся пры ўдзеле А. Х. Пеля(руск.) бел.) побач з Гомельскім Петрапаўлаўскім саборам для пахавання членаў сям'і Паскевічаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]