Яўген Аляксеевіч Сялюнін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Аляксеевіч Сялюнін
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя біятлон
Нарадзіўся невядома
Памёр 2017
Альма-матар

Яўген Аляксеевіч Сялюнін (? — 2017) — беларускі біятланіст і трэнер па біятлоне. Заслужаны трэнер БССР па біятлоне. Кандыдат педагагічных навук[1][2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яўген Аляксеевіч Сялюнін быў адным з першых вучняў легендарнага трэнера Мікалая Сямёнавіча Матасава  (ВД), уваходзіў у склад зборнай каманды БССР па біятлоне і меў званне майстра спорту. Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры з’яўляўся трэнерам зборнай БССР. За асаблівыя заслугі яму было прысвоена званне Заслужанага трэнера БССР па біятлоне. Сярод яго выхаванцаў былі чэмпіён Спартакіяды народаў СССР Вячаслаў Талкачоў  (ВД) і чэмпіён свету сярод юніёраў Мікалай Правалоцкі[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў на кафедры лыжнага і стралковага спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, меў вучоную ступень кандыдата педагагічных навук[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Оптимизация комплексной подготовки биатлонистов высокой квалификации в годичном цикле тренировки : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.04 / Селюнин Евгений Алексеевич. — Киев, 1986.

Зноскі