Яўген Андрэевіч Саматыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Андрэевіч Саматыя
Фатаграфія
Дата нараджэння: 1912
Дата смерці: 1944
Род дзейнасці: мастак
Вучоба:
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Яўген Андрэевіч Саматыя (1912 — кастрычнік 1944) — беларускі мастак. Член Саюза мастакоў БССР[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і служачага. Вучыўся ў польскай школе ў Мінску. Настаўнік малявання здолеў абудзіць у дзецях схільнасць да жывапісу, некалькі вучняў з класу сталі мастакамі. Яўген з 13 гадоў пісаў алеем копіі карцін, нацюрморты. Па сканчэнні школы ў 1930 годзе працаваў мастаком па афармленні газетных клішэ і малюнкаў у газеце «Чырвоная змена». У 1931 годзе паступіў у Віцебскі мастацкі тэхнікум на аддзяленне паліграфіі. У Віцебску пазнаёміўся з будучай жонкай Лідзіяй, 4 ліпеня 1934 года яны ажаніліся.[2]

У кастрычніку 1934 года Яўген прызваны ў армію, служыў на Далёкім Усходзе, быў палкавым мастаком. Апынуцца ў краі незвычайных пейзажаў, убачыць мора было ўдачай для мастака. У 1936 годзе дэмабілізаваны. Разам з сям'ёй жыў у доме бацькоў на Замячэтным завулку (пазней зав. Калгасны, цяпер не існуе) Татарскага прадмесця ў Мінску[3]. Да студзеня 1937 года працаваў у выдавецтве, затым мастаком-афарміцелем у Палацы піянераў і школьнікаў. У 1937 годзе нарадзіўся сын Валянцін. У тым жа 1937 годзе бацька Яўгена быў рэпрэсаваны. У ліпені 1941 года мабілізаваны ў РСЧА, у кастрычніку 1944 года сяржант Я. Саматыя знік без вестак.[2]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў пейзажы, нацюрморты, партрэты, рабіў малюнкі. Сваякі захоўваюць чатыры карціны, серыі малюнкаў «Краявіды Мінска», «Краявіды Віцебска», «Далёкаўсходнія замалёўкі», партрэты бацькі і іншых сваякоў[2].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На будынку Саюза беларускіх мастакоў у Мінску усталявана мемарыяльная дошка з імёнамі мастакоў, у т.л. Яўгена Саматыі, якія загінулі ў 2-й сусветнай вайне.[2]

Зноскі

  1. Александровіч Р. Мае ўражанні…
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Лошицкая М. Художник…
  3. Авринская Е. От прадедов

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Авринская Е. От прадедов, из тьмы веков… // Вечерний Минск, 24.03.2011.
  • Александровіч Р. Мае ўражанні ад юбілею // Байрам № 4, 1997. — С. 24-30.
  • Лошицкая М. Художник из прошлого // Падарожнік № 9, 1997. — С. 17-20.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]