Яўген Рэанальдавіч Макарэвіч
Яўген Рэанальдавіч Макарэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1957 |
Род дзейнасці | урач, хірург, траўматолаг, артапед, медыцынскі адміністратар, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (2003) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Яўген Рэанальдавіч Макарэвіч (нар. 1957) — беларускі ўрач, хірург-траўматолаг, артапед. Доктар медыцынскіх навук (2003). Прафесар кафедры траўматалогіі і артапедыі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта на базе 6-й гарадской клінічнай бальніцы, г. Мінск[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля заканчэння ў 1980 годзе лячэбнага факультэта Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута працуе ў 6 ГКБ г. Мінска: спачатку на пасадзе ўрача траўматолага-артапеда, а з 1989 па 2007 гг. — загадчыка траўматолага-артапедычнага аддзялення для дарослых. З 2007 года — прафесар, а з 2014 года — загадчык кафедры траўматалогіі і артапедыі БДМУ (база кафедры — Гарадскі клінічны цэнтр траўматалогіі і артапедыі ў 6 ГКБ г. Мінска)[3].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Прафесійныя інтарэсы: траўматычныя пашкоджанні; артапедычныя захворванні костак і суставаў; хірургічнае лячэнне траўм; паталогія каленнага і тазасцегнавога суставаў і інш[2].
У 2008 годзе прысвоена званне прафесара. Падрыхтаваў цэлую плеяду ўрачоў і маладых вучоных, якія працуюць у розных клініках краіны і блізкага замежжа[3].
З’яўляецца старшынёй Рэспубліканскага таварыства траўматолагаў-артапедаў[3].
Неаднаразова выступаў з дакладамі і паведамленнямі на пасяджэннях таварыства траўматолагаў-артапедаў, розных канферэнцыях, кангрэсах, сімпозіумах па траўматалогіі і артапедыі, якія праводзіліся як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі[3].
За час сваёй працоўнай дзейнасці выканаў звыш 8000 аператыўных умяшанняў пры рознай паталогіі апорна-рухальнага апарата, у тым ліку ўнікальныя рэканструктыўныя аперацыі на плечавым суставе[3].
Мае 20-гадовы практычны вопыт эндапратэзавання тазасцегнавога і каленнага суставаў — выканана больш за 3000 аперацый. Урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі[3].
Зноскі
- ↑ а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-361660&strq=l_siz=20
- ↑ а б Макаревич, Евгений Реональдович (доктор медицинских наук; род. 1957) (руск.)
- ↑ а б в г д е Макаревич Евгений Реональдович Архівавана 20 кастрычніка 2022. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.