&Team
&Team (яп.: アンドチーム, кар.: 엔팀; стылізавана як &TEAM) — шматнацыянальны мужчынскі гурт, створаны HYBE Labels Japan[1]. Гурт складаецца з дзевяці ўдзельнікаў: K, Фумы, Нікаласа, EJ, Юмы, Чо, Харуа, Такі і Макі[2][3]. Гурт быў сфармаваны падчас шоу на выжыванне &Audition – The Howling. 21 лістапада 2022 года гурт выпусціў пераддэбютнае музыкальнае відэа да песні «Under the Skin» з іх дэбютнага міні-альбома First Howling: ME, які выйшаў 7 снежня 2022[4].
&TEAM | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | J-pop, K-pop |
Гады | 2022–дагэтуль |
Краіны | |
Адкуль | Токіа, Японія |
Іншыя назвы |
andTeam (іншы варыянт назвы) &AUDITION Boys (пераддэбютная) |
Мовы песень | японская |
Лэйбл |
HYBE Labels Japan Universal Music Japan |
Склад |
K |
Звязаныя праекты |
&AUDITION - The Howling - |
https://www.andteam-official.jp/ hybelabelsjapan.com/andt… |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва гурта «&TEAM» значыць «9 розных удзельнікаў, звязаных знакам &, якія злучаюць людзей з людзьмі, людзей з светам, злучаюцца з фанатамі і злучаюць фанатаў з фанатамі. Мы (&TEAM) станем супольнасцю лёсаў і станем лепшымі. З гэтай нагоды мы збіраем індывідуальную энергію і працягваем дасягаць новыя вышыні па-за нашымі ўласнымі межамі»[5].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]2021–2022: пераддэбютная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2021 годзе HYBE (тымчасова Big Hit Entertainment) праводзіла кастынг сярод моладзі, каб вылучыць трэйні, якія б у будучыні дэбютавалі ў новым праекце кампаніі ў Японіі. Было абвешчана, што былыя ўдзельнікі шоу на выжыванне I-LAND (K, Нікалас, EJ, Кёнмін і Такі) будуць часткай праекта, а пры дапамозе новага шоу на выжыванне ў гурце з'явяцца дадатковыя ўдзельнікі перад яго дэбютам дзесьці ў 2021 годзе (пазней адкладзена да 2022 года)[6][7]. Аднак 31 мая 2021 года лэйбл аб'явіў аб тым, што Кёнмін пакідае гурт пасля абмеркавання і ўсведамлення таго, што ў артыста і кампаніі розныя напрамкі ў пошуку стыля музыкі[8].
4 лістапада 2021 года HYBE Japan абвясціла, што ў 2022 годзе кампанія правядзе шоу-праслухоўванне &AUDITION - The Howling -, якое будзе транслявацца па тэлебачанні ў Японіі і ва ўсім свеце на YouTube. Гаворка таксама шла і аб тым, што ўдзел у шоу прымуць K, Нікалас, EJ і Такі. У той жа дзень быў створаны афіцыйны акаўнт чатырох удзельнікаў у Twitter (пад назвай «&AUDITION Boys»)[9][10]. 9 сакавіка 2022 года было пацверджана, што шоу выйдзе ў эфір у ліпені 2022 года на тэлеканалах Nippon TV, Hulu і на канале HYBE Labels у YouTube[11].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Бенджамін, Джэф. HYBE Signs First Japanese Group &TEAM: Watch Their Debut Music Videos (англ.) . Billboard (9 снежня 2022).
- ↑ Indonesia, C.N.N.. &TEAM, Boyband Jepang dari HYBE Akan Debut 7 Desember(нявызн.). hiburan.
- ↑ BTS弟分「&TEAM」最終順位1位はJO、2位はHARUA【練習生11人順位一覧】 (яп.). Oricon (4 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2022.
- ↑ 「&AUDITION」のオリジナル2曲が急きょ配信開始、「&TEAM」のデビュー日が決定 (яп.). Natalie 音楽ナタリー. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2022.
- ↑ BTSに続くグローバルグループ、&TEAMがデビュー(нявызн.). GQ JAPAN (16 снежня 2022).
- ↑ “I-LAND” Contestants K, Nicholas, EJ, Kyungmin, And Ta-Ki To Debut In 2021 Through Big Hit Japan Global Debut Project (31 снежня 2020).
- ↑ HYBE LABELS JAPAN: HYBE LABELS JAPAN Global Debut Project (archived website) (11 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 21 лістапада 2022.
- ↑ Notice from HYBE LABELS JAPAN .
- ↑ HYBE LABELS JAPAN: “HYBE LABELS JAPAN Global Debut Project” to be broadcast in Japan and streamed worldwide on YouTube in 2022- Official Twitter account for K,Nicholas, EJ,Taki launches today .
- ↑ &AUDITION Boys у Twitter (4 лістапада 2021) (4 лістапада 2021).
- ↑ 하이브 레이블즈 재팬 주최 '앤오디션', 7월 전 세계 방영 확정 .