(231937) 2001 FO32
Выгляд
(231937) 2001 FO32 — калязямны астэроід з групы Апалонаў, разглядаецца як патэнцыйна небяспечны аб’ект.
Гэты астэроід выявілі ў 2001 годзе. Меркаваны дыяметр нябеснага цела вар'іруецца ад 440 да 680 метраў, згодна паведамленняў NASA.
21 сакавіка 2021 астэроід набліжаецца да Зямлі на адлегласць 0.0135 а.а. (2.02 млн. км), што адпавядае 5.25 адлегласцей ад Зямлі да Месяца.
Астраномы мяркуюць, што ў наступны раз ён праляціць міма Зямлі толькі ў 2052 годзе[1][2].