.22 Long Rifle
.22 LR (ангел. long rifle — доўгі вінтовачны, 5.6x15 мм) — мелакаліберны ўнітарны патрон кальцавага ўзгарання 22-га калібра (5,6 мм).
Патрон для паляўнічых і спартыўных мэт, ужываецца як у вінтоўках, так і ў пісталетах. Пры выкарыстанні гэтага патрона ў пісталетах дульная энергія куль складае ад 55 да 90 Дж, у вінтоўках ад 125 да 200 Дж. Пачатковая хуткасць кулі ў залежнасці ад зброі і маркі патрона складае ад 250 м/с да 410 м/с.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Амерыканскі вытворца агнястрэльнай зброі J. Stevens Arms & Tool Company прадставіў патрон .22 Long Rifle ў 1887 годзе. Патрон абавязаны сваім паходжаннем патронам .22 BB Cap (1845 г.) і .22 Short (1857 г.). Ён аб'яднаў гільзу .22 Long (1871 г.) з куляй на 40 гран (2,6 г), што дало яму большую агульную даўжыню, больш высокую дульную хуткасць і выдатныя характарыстыкі, што ў якасці паляўнічага і мэтавага снарада.
У .22 LR выкарыстоўваецца куля з пяткай, што азначае, што куля такога ж дыяметра, як і гільза, і мае больш вузкую «пятачную» частку, якая змяшчаецца ў гільзе.
Вобласць ужывання
[правіць | правіць зыходнік]Патрон прымяняецца ў вінтоўках, пісталетах, рэвальверах, а зрэдку нават у пісталет-кулямётах і кулямётах (кулямёт Блюма). Вырабляецца для вінтовак у асноўным для паляўнічых і спартыўных мэт, а для пісталетаў - для трэніровачна-спартыўных мэт і зрэдку - самаабароны. З-за невысокай энергіі і занадта крутой траекторыі кулі дадзены патрон прыдатны толькі для здабычы дробнай дзічыны (вавёрка, собаль) на кароткіх дыстанцыях. Таксама выкарыстоўваецца ў спецыфічных сферах дзе і патрэбна невысокая энергія кулі на кароткіх дыстанцыях. Напрыклад зброю з такім патронам выкарыстоўваюць наглядчыкі федэральных і мясцовых турмаў ЗША, асабліва пры падаўленні бунтаў зняволеных. Наглядчыкі вельмі хутка ацанілі добрыя якасці такой зброі. Маламагутны патрон амаль не дае рыкашэтаў і забяспечвае выдатную дакладнасць і стабільнасць нават пры стральбе доўгімі чэргамі. Пры гэтым высокая хуткастрэльнасць пры стральбе доўгімі чэргамі паспяхова кампенсавала малое спыняльнае дзеянне асобнай кулі, разам з ёмкім магазінам забяспечыўшы высокую агнявую моц, якая неабходная пры падаўленні беспарадкаў (напрыклад спецыяльна распрацаваны пісталет-кулямёт American-180 з дыскавым магазінам на 165 патронаў .22LR).
Маркіроўка | Маса патрона/кулі, г | Даўжыня патрона, мм | Пачатковая хуткасць, м/с | Дульная энергія, Дж | Кучнасць (R50 на 100 м), мм | Балістычны каэфіцыент |
---|---|---|---|---|---|---|
Біятлон | ??/2.75 | ? | ? | ? | 50-70 | 0.160 |
Eley Tenex | ??/2.59 | ? | 331 | ? | 63 | 0.157 |
Тэмп | ??/2.59 | ? | ? | ? | 25-45 | 0.15 |
SS22LRH | ??/2.4 | ? | 398 | ? | ? | 0.128 |
Сурок | ??/1.88 | ? | 450 | ? | 100 | 0.08 |
Рубеж | ??/?? | ? | ? | ? | 45-200 | ? |
S&B HV | ??/2.33 | ? | 405 | 190 | ? | ? |
Тэмп
[правіць | правіць зыходнік]Як заўважылі шматлікія стралкі, кучнасць патронаў Тэмп вельмі залежыць ад умоў транспарціроўкі і хранення патронаў. Таму бываюць вялікія разбежкі па кучнасці, напрыклад для 100 метраў яна можа быць як 25 мм, так і 50 мм (хаця на заводах ізгатоўцах даюць адзнаку на 125 мм)прычым асноўны разброс па вертыкалі. Датагож трэба дадаць што выкарыстанне даннай маркі патронаў патробуе больш частай чысткі ствала.
Сурок
[правіць | правіць зыходнік]Звышгукавы патрон калібра.22 LR. За кошт нізкай масы кулі ўдалося павялічыць хуткасць і дальнастрэльнасць, але з-за гэтага ў кулі высокая адчувальнасць да ветра. Таксама мінусам гэтага патрона з’яўляецца і тое што куля прызначанная для ствалоў з паменшанай колькасцю нарэзаў (у адваротным выпадку кулю «зносіць» на 15 см за 100 м).
Seller&Bellot HV
[правіць | правіць зыходнік]Экспансіўны, звышгукавы патрон. Адзін з самых магутных патронаў калібра.22 LR
Дробавыя патроны
[правіць | правіць зыходнік]У ЗША вырабляліся спецыяльныя патроны калібра .22 LR са зброевым дробам. Звычайна іх выраблялі з дробам № 12. Іх часта называлі «стрэлам змяі» (snake shot), «стрэлам птушкі» ці «стрэлам пацука» з-за іх выкарыстання для барацьбы са шкоднікамі на кароткіх і вельмі кароткіх дыстанцыях. Такія патроны маюць альбо гільзу, зачыненую гофрай, альбо паўпразрыстую пластыкавую «кулю» з дробам (пластык кулі разбіваецца пры стрэле). Аднак такі патрон стаў таксама папулярны ў стэндавай стральбе па талерачках.
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай Беларусі патроны калібра .22 LR у асноўным выкарыстоўваюцца ў спартовых мэтах і для ранняга навучання стральбе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Патроны .22 LR
- guns.ru
- Seller&Bellot Архівавана 7 лістапада 2011.
- Збройнік