Перайсці да зместу

Цаўё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:37, 15 студзеня 2021, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Цаўё паляўнічай стрэльбы, як правіла, выканана асобна ад прыклада
Суцэльнае ложа — прыклад з цаўём складаюць адно цэлае
Стральба з помпавай стрэльбы з рухомым цаўём
Цаўё аўтамата Калашнікава

Цаўё — пярэдняя частка ложы стрэльбы, якая закрывае ствол цалкам ці часткова. Можа быць выканана як элемент суцэльнага ложа ці як асобная дэталь. Вырабляецца з дрэва, пластмасы, радзей — з металу.

Пры стральбе са стрэльбаў, вінтовак і карабінаў цаўё служыць для зручнасці дзеянняў са зброяй і засцярогі рук стралка ад апёкаў пры судотыку з разагрэтым ствалом[1]. У помпавых стрэльбах слізготнае цаўё з'яўляецца таксама органам перазарадкі.

Зноскі

  • Ожегов С. И. Словарь русского языка, изд. 18-е — М., «Русский язык», 1986, с.757