Франс-Альбер Рэнэ
Франс-Альбер Рэнэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: France-Albert René | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джэймс Мэнчэм | ||||||
Пераемнік | James Michel[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джэймс Мэнчэм | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 лістапада 1935[1][2] |
||||||
Смерць |
27 лютага 2019[3][1][…] (83 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франс-Альбер Рэнэ (16 лістапада 1935 — 27 лютага 2019) — прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў у 1977—2004 гадах.
Біяграфія
Нарадзіўся на атоле Фаркуар, у сям’і кіраўніка плантацыяй. Француз. Скончыў каледж у горадзе Вікторыя, працягнуў навучанне ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі (каледж Святой Марыі ў Саўтгемптане і Каралеўскі каледж у Лондане), па адукацыі юрыст. Падчас вучобы прымаў удзел у дзейнасці Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі. У 1962—1964 гадах вывучаў таксама эканоміку ў Лонданскай школе эканомікі. Па вяртанні на радзіму ў 1964 годзе займаўся адвакацкай практыкай.
У 1964 годзе заснаваў і ўзначаліў «Аб’яднаную партыю народа Сейшэльскіх Астравоў» (АПНС) — першую палітычную партыю ў краіне. Пасля абрання ў заканадаўчую асамблею калоніі (1965 год) разам з паплечнікамі па партыі вёў актыўную барацьбу за прадастаўленне ёй самакіравання. У 1975 годзе ў каланіяльным ўрадзе Сейшэл стаў міністрам грамадскіх работ і зямельнага развіцця кааліцыйнага ўрада, у які таксама ўвайшлі прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі (ДП). У 1976 годзе, пасля атрымання Сэйшэламі незалежнасці ад Брытаніі быў прызначаны прэм’ер-міністрам ва ўрадзе прэзідэнта Дж. Мэнчэма (лідар ДП).
Зноскі
- ↑ а б France Albert René // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ France Albert Rene // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.seychellesnewsagency.com/articles/10572/France+Albert+Rene%2C+former+President+of+Seychelles%2C+dies+at+age+