2019
Выгляд
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2019 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
2019 — невысакосны год.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Студзень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня:
- Увайшло ў сілу рашэнне ЗША пра выхад з ЮНЕСКА.
- Міжпланетны зонд NASA New Horizons паспяхова праляцеў паўз аб’ект поясу Койпера 2014 MU69 (Ультыма Туле).
- На пасаду заступіў прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару.
- 3 студзеня: Кітайскі касмічны апарат «Чан’э-4» упершыню сеў на цёмным баку Месяца[1].
- 6 студзеня:Сусветны Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей I уручыў Мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Украіны Епіфанію Томас на аўтакефалію Праваслаўнай царквы Украіны.
- 7 студзеня: Няўдалая спроба ваеннага перавароту ў Габоне.
- 11 студзеня: Парламентарыі Рэспублікі Македонія ўхвалілі папраўкі да Канстытуцыі, якія змянюць назву краіны на Рэспубліку Паўночная Македонія.
- 23 студзеня: Старшыня Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Хуан Гуайдо абвясціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны, нягледзячы на тое, што фактычна і юрыдычна кіраўніком дзяржавы з’яўляецца Нікалас Мадура.
- 30 студзеня: Прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопес Абрадор аб’явіў пра сканчэнне вайны супраць наркамафіі ў краіне[2].
Люты
[правіць | правіць зыходнік]- 2 лютага: ЗША прыпынілі дзеянне ДРСМД[3], Расія адказала сіметрычна[4].
- 6 лютага: Паўночная Македонія ўступіла ў НАТА[5].
- 11 лютага: У выніку нападу на школу ў Стоўбцах два чалавекі загінулі і два паранены.
- 13 лютага: Рэспубліка Македонія афіцыйна змяніла назву на Рэспубліку Паўночная Македонія, паводле дамовы з Грэцыяй, што скончыла спрэчку, якая доўжылася з 1991 года, і адкрыла магчымасць уключэння краіны ў НАТА і Еўрапейскі Саюз[6].
- 14 лютага: Тэрарыстычны акт супраць картэжа з індыйскімі паліцыянтамі ў індыйскім штаце Джаму і Кашмір (спрэчная тэрыторыя Кашмір); 41 чалавек (40 паліцэйскіх і 1 нападнік тэрарыст-смяротнік) загінуў. Тэракт справакаваў эскалацыю інда-пакістанскага супрацьстаяння ў Кашміры.
- 24 лютага: На рэферэндуме 73,3 % жыхароў Кубы прагаласавалі за зацвярджэнне новай канстытуцыі[7].
Сакавік
[правіць | правіць зыходнік]- 1 сакавіка: Баевікі руху «Талібан» напалі на базу Шаробак (афганская правінцыя Гільменд). У выніку атакі загінулі 397 ваеннаслужачых афганскай арміі і замежных войскаў, а таксама як мінімум 9 баевікоў[8].
- 2 сакавіка: Старшынёй Саюза кампазітараў Беларусі абрана Алена Атрашкевіч.
- 12 сакавіка: Лідары руху «Талібан» дамовіліся з ЗША аб вывадзе амерыканскай арміі з Афганістана[9].
- 14 сакавіка: Горад Тэль-Авіў абстраляны ракетамі з боку сектара Газа[10].
- 15 сакавіка: У выніку падвойнага тэракту ў мячэцях горада Крайстчэрч (Новая Зеландыя) загінулі па меншай меры 49 чалавек, каля 50 атрымалі раненні[11].
- 17 сакавіка: У паўночна-ўсходняй частцы інданезійскага вострава Ламбок адбыўся землятрус магнітудай 5,4, загінула 2 чалавек.
- 18 сакавіка:
- Магутны цыклон абрынуўся на горад Бейра ў Мазамбіку. Загінула больш за 150 чалавек[12].
- У горадзе Утрэхт (Нідэрланды) невядомы мужчына на адной з прыпынкаў грамадскага транспарту ўвайшоў у трамвай і адкрыў агонь. Паведамляецца аб па меншай меры траіх забітых і некалькіх параненых[13].
- 19 сакавіка: Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сышоў у адстаўку[14].
- 21 сакавіка: ЗША прызнаюць суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі, якія знаходзяцца пад акупацыяй ізраільскай арміяй з 1967 года[15].
- 23 сакавіка:
- Касым-Жамарт Такаеў падпісаў указ аб перайменаванні Астыны у Нур-Султан.
- У выніку налёту баевікоў-дагона на вёскі Огасагу і Велінгара (Малі) загінулі 160 прадстаўнікоў народа фульбе.
- Абвешчана аб паспяховым завяршэнні аперацыі супраць ІДІЛ[16]
- 28 сакавіка: Сілы супрацьпаветранай абароны Сірыі адбілі авіяцыйныя ўдары, нанесеныя ВПС Ізраіля па горадзе Алепа[17].
- 31 сакавіка: Першы тур прэзідэнцкіх выбараў на Украіне, па выніках якога ў другі тур выйшлі П. Парашэнка і У. Зяленскі.
Красавік
[правіць | правіць зыходнік]- 2 красавіка: Прэзідэнт Алжыра Абдэль Азіз Бутэфліка падаў у адстаўку на фоне масавых пратэстаў у краіне, выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы прызначаны Абдэль Кадэр Бенсалах.
- 6 красавіка: Пасля авіаналёта на пазіцыі Лівійскай Нацыянальнай Арміі на поўдзень ад Трыпалі, абвяшчана аб увядзенні беспалётнай зоны для ваеннай авіацыі над заходняй Лівіяй[18].
- 8 красавіка: Іран унёс шэраг элітных падраздзяленняў УС ЗША ў спіс тэрарыстычных арганізацый, у адказ на аналагічны крок Белага Дома ў адносінах да КВІР[19].
- 10 красавіка: Апублікаваны першы фотаздымак чорнай дзіркі.
- 11 красавіка:
- Інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж затрыманы паліцыяй Лондана.
- Армія Судана здзейсніла ў краіне пераварот, прэзідэнт Амар аль-Башыр адхілены ад улады.
- 15 красавіка: Моцны пажар здарыўся ў саборы Парыжскай Божай Маці.
- 21 красавіка:
- Другі тур прэзідэнцкіх выбараў на Украіне: перамогу атрымаў Уладзімір Зяленскі.
- Серыя тэрактаў у гарадах Каломба, Негомба і Батыкалоа (Шры-Ланка) забрала жыцці 262 чалавек. Нападу падвергліся цэрквы і гатэлі.
- 25 красавіка:
- Ва Уладзівастоку адбылася сустрэча паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
- Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб выключным выкарыстанні ўкраінскай мовы ва ўсіх сферах дзяржаўнага жыцця.
- 30 красавіка:
- Спроба ваеннага перавароту ў Венесуэле
- Беларуская служба Радыё «Свабода» пакінула радыёхвалі і цалкам пераключылася на іншыя каналы перадачы сігналаў.
- Уладзімір Пуцін вызваліў Міхаіла Бабіча ад абавязкаў Пасла Расіі ў Беларусі.
Май
[правіць | правіць зыходнік]- 1 мая: Цырымонія інтранізацыі новага імператара Японіі Нарухіта, напярэдадні яго бацька Акіхіта адрокся ад трона.
- 3 мая: У Нацыянальным аэрапорце Мінск адкрылі другую ўзлётна-пасадачную паласу.
- 5 мая: Катастрофа SSJ 100 у аэрапорце Шарамеццева. Загінуў 41 чалавек.
- 6 мая: У Вялікабрытаніі і ЗША адбылася прэм’ера міні-серыяла «Чарнобыль».
- 6 мая: Джад Трамп упершыню стаў чэмпіёнам свету па снукеры.
- 13 мая: У Бруселі прайшоў юбілейны саміт «Усходняга партнёрства», адбыліся імпрэзы ў гонар 10-годдзя праграмы Еўрасаюза.
- 14 мая: Карціна Клода Манэ з серыі «Стагі сена» была прададзеная на аўкцыёне ў Нью-Ёрку за рэкордныя 110,7 мільёна долараў.
- 16 мая: Гібель Яўгена Патаповіча ў Магілёве выклікала пераслед цыганоў.
- 18 мая: Прадстаўнік Нідэрландаў Дункан Лоўрэнс атрымаў перамогу на конкурсе «Еўрабачанне» з песняй «Arcade».
- 20 мая: Адбылася цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
- 22 мая: Парэшткі 1214 вязняў Брэсцкага гета перапахавалі на Паўночных могілках пад Брэстам.
- 23 мая: Прэзідэнт Інданезіі Джока Відода атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах і застаўся на другі тэрмін.
- 25 мая: Паўднёвакарэйскі фільм «Паразіты» рэжысёра Пон Джун Хо ўзнагароджаны «Залатой пальмавай галінай» 72-га Канскага кінафестывалю.
- 26 мая:
- Незалежны кандыдат Гітанас Наўседа перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Літве[20].
- У матчы за Кубак Беларусі па футболе «Шахцёр» (Салігорск) атрымаў перамогу над «Віцебскам»
- 83-ы чэмпіянат свету па хакеі завяршыўся перамогай зборнай Фінляндыі.
- 27 мая: Парламент Аўстрыі вынес вотум недаверу канцлеру Себасцьяну Курцу на фоне ўрадавага крызісу.
- 28 мая: У рэгіёнах Рэспублікі Косава з пераважным сербскім насельніцтвам прайшла хваля арыштаў, у адказ Сербія прывяла войска ў баявую гатоўнасць.
- 29 мая: Сейм Латвіі абраў прэзідэнтам Эгілса Левіца.
Чэрвень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 чэрвеня: Стартаваў Чэмпіянат свету па футболе сярод жанчын 2019.
- 7 чэрвеня: Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй сышла ў адстаўку з пасады кіраўніка Кансерватыўнай партыі.
- 9 чэрвеня: На прэзідэнцкіх выбарах у Казахстане атрымаў перамогу Касым-Жамарт Такаеў.
- 10 чэрвеня: Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч падаў у адстаўку.
- 13 чэрвеня: Баскетбалісты «Таронта Рэптарс» у фінале НБА атрымалі перамогу ў серыі з «Голдэн Стэйт Уорыярз».
- 21—30 чэрвеня: Еўрапейскія гульні 2019 у Мінску.
- 22 чэрвеня: На прэзідэнцкіх выбарах ў Маўрытаніі перамогу адтрымаў Махамед Ахмед ульд Газуані.
- 23 чэрвеня: У Празе сотні тысяч людзей выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем адстаўкі прэм’ер-міністра Андрэя Бабіша.
- 24 чэрвеня: Выбухі ў горадзе Арыс, Туркестанская вобласць Рэспублікі Казахстан; больш за 70 чалавек пацярпелі.
Ліпень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 ліпеня: У выніку пажару на атамнай глыбакаводнай станцыі АС-31 «Лошарык» загінулі 14 расійскіх афіцэраў-падводнікаў.
- 2 ліпеня: Поўнае сонечнае зацьменне назіралася ў Чылі, Аргенціне, а таксама ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна.
- 3 ліпеня: ВПС ЛНА нанеслі авіяўдар па Цэнтру міграцыі ў Таджуры. Па меншай меры, 53 чалавекі загінулі і 130 атрымалі раненні.
- 8 ліпеня: Эгілс Левіц заступіў на пасаду Прэзідэнта Латвіі
- 12 ліпеня: Гітанас Наўседа заступіў на пасаду Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі.
- 13 ліпеня: З касмадрома Байканур запушчана расійска-германская арбітальная астрафізічная абсерваторыя «Спектр-РГ».
- 16 ліпеня: Урсула фон дэр Ляен абрана старшынёй Еўрапейскай камісіі.
- 19 ліпеня: Байцы іранскага КВІР перахапілі брытанскі танкер ў Армузскім праліве, абвінаваціўшы членаў экіпажа ў «кантрабандзе паліва».
- 20 ліпеня: На Беласточчыне прайшоў апошні канцэрт Фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча».
- 22 ліпеня: Індыйская АМС «Чандраян-2», на борце якой знаходзіцца першы індыйскі месяцаход «Праг’ям», стартавала да Месяца.
- 24 ліпеня: Барыс Джонсан абраны прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
- 25 ліпеня: СБУ быў затрыманы расійскі танкер у Чорным моры за ўдзел у блакаванні праходу пад Крымскім мостам пасля керчанскага інцыдэнту[21].
Жнівень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 жніўня: У выніку атрыманых пры тэракце ў сталіцы Самалі раненняў сканаў мэр Магадзіша Абдзірахман Амар Асман.
- 2 жніўня: Спыніў дзеянне Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці ЗША і Расіяй.
- 3 жніўня: У Тэхасе падчас страляніны ў гандлёвым цэнтры Walmart загінула 20 чалавек, яшчэ як мінімум 26 атрымалі раненні.
- 5 жніўня:
- Індыя адмяніла асаблівы статус штату Джаму і Кашмір.
- У Краснаярскім краі, недалёка ад пасёлка Каменка пад Ачынскам, адбыліся выбухі на складзе боепрыпасаў. 12 чалавек пацярпелі.
- 8 жніўня: У Кыргызстане, у выніку аперацыі па затрыманні экс-прэзідэнта краіны Алмазбека Атамбаева, параненыя 36 чалавек і адзін загінуў.
- 10 жніўня: У ходзе баёў Грамадзянскай вайны, сілы Паўднёвага пераходнага савета (ЮПС) Емена захапілі прэзідэнцкі палац Машык ў сталіцы краіны горадзе Адэн.
- 12 жніўня: Беларус Генадзь Караткевіч перамог на міжнародных спаборніцтвах Google Code Jam, стаўшы шосты раз запар лепшым праграмістам свету.
- 15 жніўня: Лайнер Airbus A321-211 з-за пашкоджанняў абодвух рухавікоў, вымушаны быў зрабіць аварыйную пасадку пад Жукоўскім.
- 16 жніўня: Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў пажаданне купіць Грэнландыю ў Даніі.
- 23 жніўня: На Шры-Ланцы скончыўся рэжым надзвычайнага становішча, уведзены пасля тэрактаў, учыненых ісламскімі тэрарыстамі.
- 28 жніўня: Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II ухваліла прапанову прэм’ер-міністра краіны Барыса Джонсана прыпыніць працу брытанскага парламента, гэта падзея павялічвае шанцы, што Вялікабрытанія зробіць брэксіт без здзелкі з ЕС.
- 29 жніўня: Аляксей Ганчарук абраны на пасаду Прэм’ер-міністра Украіны.
- 30 жніўня: Прэм’ера фільма «Я абвінавачваю» адбылася ў межах конкурснай праграмы 76-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе карціна была ўдастоена Гран-пры журы.
- 31 жніўня: Аб’яўлены дэфолт па дзяржаўнаму доўгу Аргенціны.
Верасень
[правіць | правіць зыходнік]- 2 верасня:
- Прэм’ер-міністр Грузіі Мамука Бахтадзэ сышоў у адстаўку.
- Ураган Дарыян абрынуўся на Багамскія астравы.
- 7 верасня:
- Паміж Украінай і Расіяй праведзены абмен вязнямі. Сярод вызваленых украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў.
- Амерыканскі фільм «Джокер» рэжысёра Тода Філіпса ўзнагароджаны «Залатым львом» 76-га Венецыянскага кінафестывалю.
- 13 верасня: У ЗША адбылася 29-я цырымонія ўручэння Шнобелеўскай прэміі.
- 14 верасня: напады на НПЗ Абкайк і Хурайс, прывялі да падзенне здабычы саудаўскай нафты ўдвая (з 9,8 мільёна барэляў да 4,1 мільёна барэляў).
- 17 верасня: Адбыліся аварыі на НПЗ у Селіна-Крус (Мексіка) і Санадзара-дэ-Бургондзі (Італія). У выніку інцыдэнтаў ніхто не пацярпеў.
- 20 верасня: Акцыя па штурме Зоны 51 правалілася.
- 23 верасня: Аргенцінец Ліянель Месі прызнаны найлепшым футбалістам года па версіі FIFA.
- 25 верасня: Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Ілля Сін за кнігу «Libido».
- 26 верасня: Абвешчана пра пачатак слуханняў па імпічменту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа
- 27 верасня: Палата прадстаўнікоў ЗША большасцю галасоў (222 — «за», 184 — «супраць») падтрымала імпічмент прэзідэнта Дональда Трампа.
- 29 верасня: У Вільні завяршыўся VIII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.
- 30 верасня: Прэзідэнт Перу Марцін Віскара распусціў Кангрэс Рэспублікі. Той у сваю чаргу яго рашэнне не прызнаў, адхіліўшы прэзідэнта ад улады і прызначыўшы выканаўцам яго абавязкаў першага віцэ-прэзідэнта краіны Мерседэс Араас. Гэта прывяло да канстытуцыйнага крызіса ў Перу.
Кастрычнік
[правіць | правіць зыходнік]- 1 кастрычніка:
- У Іраку пачалася хваля масавых пратэстаў супраць карупцыі, беспрацоўя і тэрарызму.
- Пачатак пратэстных акцый на Украіне пад слоганам «Не капітуляцыі!»
- 3 кастрычніка: У Эквадоры пачаліся масавыя пратэсты супраць адмены субсідый на паліва і мер жорсткай эканоміі, прынятых прэзідэнтам Леніным Марэна і яго адміністрацыяй.
- 10 кастрычніка:
- Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па літаратуры стаалі Вольга Такарчук і Петэр Гандке.
- Нацыянальная асамблея Кубы абрала прэзідэнтам краіны Мігеля Дыяса-Канеля.
- 11 кастрычніка: Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стаў Абій Ахмед Алі, прэм’ер-міністр Эфіопіі.
- 12 кастрычніка: Тайфун «Хагібіс» абрынуўся на Японію.
- 14 кастрычніка:
- Пачатак пратэстных акцый у Гвінеі, супраць папраўкі да канстытуцыі, якая дазваляе прэзідэнту пераабірацца на трэці тэрмін.
- У Каталоніі пачаліся пратэстныя акцыі з-за прысудаў шэрагу лідараў каталонскіх сепаратыстаў.
- Пачатак пратэстаў у Чылі з-за павышэння коштаў.
- 17 кастрычніка: У Ліване пачалася хваля масавых пратэстаў.
- 22 кастрычніка: Прэзідэнты Расіі і Турцыі Уладзімір Пуцін і Рэджэп Таіп Эрдаган падпісалі ў Сочы мемарандум аб узаемаразуменні, які замацаваў новыя зоны ўплыву і згарнуў турэцкую ваенную аперацыя ў паўночна-ўсходняй Сірыі.
- 26 кастрычніка: У сірыйскай правінцыі Ідліб у выніку аперацыі амерыканскіх вайскоўцаў загінуў Абу Бакр аль-Багдадзі: лідар тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
- 30 кастрычніка:
- Завяршыўся Перапіс насельніцтва Беларусі.
- Палата Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прызнала генацыд армян у Асманскай імперыі.
Лістапад
[правіць | правіць зыходнік]- 4 лістапада: Жан-Поль Дзюбуа ўдастоены галоўнай літаратурнай узнагароды Францыі — Ганкураўскай прэміі, за раман «Не ўсе ў свеце жывуць аднолькава».
- 8 лістапада: Завяршыўся 26-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад».
- 10 лістапада: Эва Маралес падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта Балівіі на фоне пратэстаў.
- 11 лістапада: Праходжанне Меркурыя па дыску Сонца.
- 12 лістапада: Адкрыты Картарпурскі калідор для паломнікаў з Індыі, якія жадаюць наведаць гурдвару ў пакістанскім Картарпуры.
- 14 лістапада: Іан Кіку заступіў на пасаду прэм’ер-міністра Малдовы.
- 17 лістапада: Парламенцкія выбары ў Беларусі.
- 22 лістапада: Адбылося перапахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільнюсе.
- 24 лістапада: «Дынама-Брэст» першынствавала ў чэмпіянаце Беларусі па футболе.
- 26 лістапада: Землетрасенне ў Албаніі, якое забрала жыцці звыш за 40 чалавек.
Снежань
[правіць | правіць зыходнік]- 1 снежня:
- Прэм’ер-міністр Ірака Адзіль Абдул-Махдзі сышоў з пасады на фоне пратэстаў, у якіх загінулі каля 400 чалавек[22].
- Урсула фон дэр Ляен заступіла на пасаду старшыні Еўрапейкай камісіі.
- 3 снежня: У Чэрвені знесены Дом Кудзіна, помнік архітэктуры канца XIX стагоддзя.
- 4 снежня: Спроба дзяржаўнага перавароту ў Лівіі.
- 7 снежня:
- 32-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі прайшла ў Берліне. Найлепшым еўрапейскім фільмам прызнана карціна «Фаварытка».
- Скончаны рэферэндум аб незалежнасці Бугенвіля. 97 % жыхароў выказаліся за аддзяленне рэгіёна ад Папуа — Новая Гвінея.
- 9 снежня: Па рашэнні міжнароднага антыдопінгавага агенцтва, расійскія спартсмены на працягу чатырох гадоў не змогуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад сцягам РФ.
- 10 снежня: Падчас страляніны ў Острава (Чэхія) загінула восем чалавек.
- 17 снежня: Былога прэзідэнта Пакістана Первеза Мушарафа завочна прысудзілі да смяротнага пакарання.
- 18 снежня: Палата прадстаўнікоў ЗША правяла фінальныя дэбаты па імпічменту прэзідэнта Дональда Трампа.
- 19 снежня: Адбылася стральба каля будынка ФСБ у Маскве: 3 чалавекі загінулі.
- 26 снежня:
- Найлепшым футбалістам года Беларусі прызнаны паўабаронца ФК БАТЭ Ігар Стасевіч.
- Кольцападобнае сонечнае зацьменне назіралася на Аравійскім паўвостраве, у Індыі і Інданезіі.
- 27 снежня: Катастрофа Fokker 100 пад Алма-Атой.
- 28 снежня: тэракт у Магадыша (Самалі): 94 чалавек загінулі.
- 31 снежня: Атака на пасольства ЗША ў Багдадзе.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 2 студзеня: Юры Туронак — беларускі дзеяч і гісторык (нар. 26.3.1929).
- 14 студзеня: Павел Адамовіч — мэр Гданьска.
- 26 студзеня: Мішэль Легран — французскі кампазітар.
- 3 лютага: Васіль Сёмуха — беларускі перакладчык.
- 5 лютага: Міхаіл Касцюк — беларускі гісторык.
- 7 лютага: Альберт Фіні — англійскі акцёр.
- 8 лютага: Сяргей Юрскі — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст (нар. 16.03.1935)[23].
- 12 лютага: Гордан Бэнкс — англійскі футбаліст
- 16 лютага: Бруна Ганц — швейцарскі акцёр (нар. 22.03.1941)[24].
- 28 лютага: Андрэ Прэвін - амерыканскі кампазітар
- 1 сакавіка: Жарэс Іванавіч Алфёраў — савецкі і расійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы.
- 21 сакавіка: Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў — савецкі архітэктар.
- 29 сакавіка: Аньес Варда — кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар мастацкага і дакументальнага кіно, фатограф (нар. 30.05.1928)[25].
- 4 красавіка: Георгій Мікалаевіч Данелія, кінарэжысёр
- 19 красавіка: Мар’ян Дукса, беларускі паэт.
- 15 мая: Бэй Юймін — амерыканскі архітэктар.
- 5 чэрвеня: Ленарт Юхансан — прэзідэнт УЕФА з 1990 па 2007.
- 17 чэрвеня: Мухамед Мурсі — былы прэзідэнт Егіпта.
- 10 ліпеня: Віктар Аляксандравіч Грамыка — беларускі жывапісец.
- 19 ліпеня: Рутгер Хаўэр — нідэрландскі і амерыканскі акцёр[26].
- 25 ліпеня: Беджы Каід Эс-Себсі — прэзідэнт Туніса.
- 27 ліпеня: Карлас Крус-Дыес — венесуэльскі мастак.
- 30 ліпеня: Ганна Іванаўна Кароткіна — беларуская кампазітар.
- 21 жніўня:
- Леанід Марцінавіч Дайнека — беларускі пісьменнік.
- Ілья Львовіч Курган — беларускі акцёр, дыктар радыё і тэатральны педагог.
- 25 жніўня: Пятро Васільевіч Васючэнка — беларускі літаратуразнавец і пісьменнік.
- 6 верасня: Роберт Мугабэ — былы прэзідэнт Зімбабвэ.
- 10 верасня: Альберт Аляксеевіч Разін — удмурцкі навуковец і грамадскі дзеяч.
- 21 верасня: Зігмунд Ен — нямецкі лётчык-касманаўт.
- 23 верасня: Алесь Масарэнка — беларускі пісьменнік
- 26 верасня: Жак Шырак — прэзідэнт Францыі
- 1 кастрычніка: Карэл Гот — чэшскі эстрадны спявак.
- 11 кастрычніка: Аляксей Архіпавіч Лявонаў — савецкі касманаўт, першы чалавек, які выйшаў у адкрыты космас.
- 26 кастрычніка: Абу Бакр аль-Багдадзі — лідар тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
- 25 лістапада: Андрэй Мікалаевіч Жук — французскі ваеннаслужачы беларускага паходжання, кавалер Ордэна Ганаровага легіёна пасмяротна.
- 29 лістапада: Анатоль Андрэевіч Дзялендзік — беларускі драматург, сцэнарыст, празаік.
- 26 снежня: Галіна Барысаўна Волчак — расійская актрыса, рэжысёр, Народная артыстка СССР (1989).
Зноскі
- ↑ Moss, Trefor.. China Lands Probe on the ‘Dark Side’ of the Moon (англ.). The Wall Street Journal (3 студзеня 2019). Праверана 4 студзеня 2019.
- ↑ Se acabó la guerra contra el narco: AMLO . afntijuana.info (30 студзеня 2019).
- ↑ https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/6069375
- ↑ Госдеп прокомментировал решение России о приостановке участия в ДРСМД
- ↑ https://www.vesti.ru/doc.html?id=3113141
- ↑ Македония официально сменила название по договоренности с Грецией
- ↑ Граждане Кубы одобрили на референдуме принятие новой конституции
- ↑ Талибан. Итоги атаки на базу США ||| Шаробак, Гильменд, Афганистан
- ↑ Талибы договорились с США о выводе американских войск из Афганистана . lenta.ru. Праверана 12 сакавіка 2019.
- ↑ Армия Израиля ответила ударом на ракетный обстрел Тель-Авива из сектора Газа Архівавана 23 сакавіка 2019.
- ↑ Крупнейший теракт в истории Новой Зеландии: что известно(недаступная спасылка)
- ↑ «САМОЕ СТРАШНОЕ БЕДСТВИЕ В ИСТОРИИ СТРАНЫ». В МОЗАМБИКЕ МОЩНЫЙ ЦИКЛОН ЗАТОПИЛ ДОМА И УНИЧТОЖИЛ 90 % ГОРОДА
- ↑ В Утрехте неизвестный устроил стрельбу в трамвае: три человека погибли, несколько ранены (ФОТО)
- ↑ Нурсултан Назарбаев ушел в отставку . ТАСС. Праверана 19 сакавіка 2019.
- ↑ Признание США Голанских высот грозит Израилю войной: палестинцы ответили ракетами(недаступная спасылка)
- ↑ ISIL defeated in final Syria victory: SDF . www.aljazeera.com (23 сакавіка 2019). Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ ПВО Сирии отразили авиаудар Израиля по Алеппо(недаступная спасылка)
- ↑ Армия Хафтара ввела бесполетную зону для боевой авиации в западном регионе Ливии
- ↑ Армии террористов: США и Иран обменялись ударами
- ↑ Будущий президент Литвы призвал сменить риторику в отношении России.
- ↑ СБУ задержала российский танкер
- ↑ Протестующие в Ираке добились своего. Премьер ушел в отставку
- ↑ Памёр расійскі акцёр Сяргей Юрскі . Наша ніва (8 лютага 2019). Праверана 8 лютага 2019.
- ↑ Памёр акцёр, што сыграў звар'яцелага фюрэра ў знакамітым фільме «Бункер . Наша ніва (16 лютага 2019). Праверана 19 лютага 2019.
- ↑ Памерла рэжысёр Аньес Варда . Наша ніва (29 сакавіка 2019). Праверана 30 сакавіка 2019.
- ↑ Памёр акцёр Рутгер Хаўэр . Наша ніва (25 ліпеня 2019). Праверана 26 ліпеня 2019.