Перайсці да зместу

Англа-саксонская хроніка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 05:58, 13 студзеня 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Пачатковая старонка «Хронікі Пітэрабораўа»

А́нгла-саксо́нская хро́ніка — збор летапісных дакументаў з гісторыі Антычнай і Сярэднявечнай Англіі. Быў складзены на загад караля Альфрэда Вялікага (~890), дапрацоўваўся і дапаўняўся рознымі аўтарамі да сяр. 12 ст. Пачатковай мовай збору была стараанглійская (англа-саксонская), пазнейшыя дадаткі з’яўляюць моцны ўплыў сярэдне-англійскай мовы. Вядомыя 9 розных версій або фрагментаў збору, усе яны адрозніваюца, часам вельмі значна, зместам і якасцю, разам апісваюць перыяд ~1-1154 гг.

  1. Паркерава хроніка
  2. Котанаў (катаніянскі) фрагмент
  3. Котанаў (катаніянскі) фрагмент (іншы)
  4. Эбінгданская хроніка I
  5. Эбінгданская хроніка II
  6. Уорсэстэрская хроніка
  7. Лодава («Петэрбораўская») хроніка
  8. Дзвюхмоўны кентэрберыйскі агляд (па-англійску і па-лацінску)
  9. Хроніка вялікоднага стала