XII стагоддзе
Выгляд
(Пасля перасылкі з 12 ст.)
XII стагоддзе (двана́ццатае стагоддзе) пачалося 1 студзеня 1101 года і скончылася 31 снежня 1200 года.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1044 — 1101 — княжэнне Усяслава Брачыславіча ў Полацкім княстве.
- 1101 — 1119 — княжэнне Глеба Усяславіча ў Менскім княстве.
- 1127 — паход кіеўскага князя Мсціслава на Полацкую зямлю.
- 1157 — 1162 — княжэнне ў Тураўскім княстве Юрыя Яраславіча.
- сяр. XII ст. — пабудавана Спаская царква Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра (дойлід Іаан).
Замежная Еўропа
[правіць | правіць зыходнік]- Свяшчэнная Рымская імперыя дасягнула свайго тэрытарыяльнага піка
- Князі Кіеўскай Русі арганізавалі шэраг маштабных паходаў супраць полаўцаў
- Узмацненне Францы
- Адбыліся другі і трэці крыжовыя паходы
- Узнікненне Баснійскага княства
- 1185: Паўстанне балгараў супраць панавання Візантыі (Гл.далей: Балгарскае паўстанне, 1185)
- 1198: Зацверджанне папскай буллай Тэўтонскага ордэна і пачатак яго экспансіі ў Прыбалтыцы
- Узнікненне Аварскага ханства
- Сталіца Кітая перанесена ў Ханчжоу
Асобы
[правіць | правіць зыходнік]Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]- Усяслаў Брачыславіч (~1029—1101) — князь полацкі.
- Міна Полацкі (?—1116), свяціцель — першы вядомы па пісьмовых крыніцах епіскап полацкі (з 1105).
- Глеб Усяславіч (кан. 1040-х — 1119) — князь менскі.
- Юрый Яраславіч (1102 — пасля 1167) — князь тураўскі.
- Ефрасіння Полацкая (~1104—1167), прападобная — ігумення полацкага Спаскага манастыра, асветніца.
- Іаан — полацкі дойлід, кіраваў будаўніцтвам полацкай Спаскай царквы (сяр. XII ст.).
- Лазар Богша — полацкі майстар-ювелір, у 1161 г. стварыў крыж Ефрасінні Полацкай.
- Кірыл Тураўскі (~1113—~1182), свяціцель — епіскап тураўскі, аўтар царкоўна-літаратурных твораў, асветнік.
Іншыя краіны
[правіць | правіць зыходнік]- Святаполк Ізяславіч, вялікі князь кіеўскі
- Генрых V, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Іаан II Камнін, візантыйскі імператар
- Конрад III, германскі кароль і адзін з кіраўнікоў другога крыжовага пахода
- Саладзін, сірыйскі і егіпецкі султан, легендарны дзеяч супраціву трэцяму крыжоваму паходу
- Рычард Львінае Сэрца, легендарны англійскі кароль
- Генрых Плантагенет, англійскі кароль і заснавальнік дынастыі Плантагенетаў
- Фрыдрых Барбароса, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі