Перайсці да зместу

Іаан Наўгародскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 05:38, 3 лютага 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6)
Драўляная разьбяная фігура святога. Ноўгарад, 1559 год.

Іаан II (да прыняцця схімы Ілля;? — 7 верасня 1186) — архіепіскап Вяліканаўгародскі і Пскоўскі (з 1165); святы Рускай царквы, шануецца ў ліку свяціцеляў.

Нарадзіўся ў Ноўгарадзе. Быў спачатку прэсвітэрам пры царкве Святога Уласія  (руск.). Праславіўшыся богаўгоднымі подзвігамі, Іаан пасля смерці святога Аркадзя быў абраны наўгародцамі на епіскапскую кафедру.

У 1165 быў узведзены ў сан архіепіскапа, які захоўваўся за наступнымі наўгародскімі ўладыкамі. Разам з братам Гаўрыілам (у манастве Рыгорам), пабудаваў некалькі цэркваў (сярод іх царква Дабравешчання ў Аркажах, пабудаваная ў 1179 за 70 дзён, верагодна, да 10-гадовага юбілею перамогі наўгародцаў над Суздальскім войскам).

У 1185 Ілля прыняў схіму і імя Іаан; ў наступным годзе ён памёр. Мошчы яго адкрыты ў 1439 годзе ў наўгародскім Сафійскім саборы і архіепіскапам Наўгародскім Яўфіміем устаноўлена мясцовае святкаванне.

Праслаўлены на Саборы 1547 года пры мітрапаліце ​​Маскоўскім Макарыю як агульнарасійскі святы. Памяць святога Іаана святкуецца 7 верасня па юліянскім календары.

Зноскі

Спасылкі

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).