Факультэт маркетынгу і лагістыкі БДЭУ
Выгляд
Факультэт маркетынгу і лагістыкі | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт | |
Заснаваны | 1997[1] |
Дэкан | Святлана Васілеўна Разумава |
Адрас | Рэспубліка Беларусь, Мінск, Партызанскі праспект, 26 |
fmk.bseu.by |
Факультэт маркетынгу і лагістыкі — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Гісторыя
Створаны рашэннем Савета ўніверсітэта ад 30 снежня 1997 года як факультэт маркетынгу. Пастановай Савета ўніверсітэта ад 30 кастрычніка 2012 года зацверджана новая назва: «Факультэт маркетынгу і лагістыкі».
Кафедры
- маркетынгу;
- лагістыкі і коштавай палітыкі;
- прамысловага маркетынгу і камунікацый.
Дэканы
- Алег Іванавіч Карпека (1998—2007)
- Валерый Анатолевіч Барадзеня (2007—2012)
- Аляксандр Аляксандравіч Цыганкоў (2012—2020)
- Святлана Васілеўна Разумава (з 2021)