Перайсці да зместу

Рымскі легіён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:28, 29 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Рымскія легіянеры (рэканструкцыя)

Легіён (лац.: legio, род. склон legionis — ваенны збор, прызыў, ад lego і legere — збіраць) — асноўная арганізацыйная адзінка ў арміі Старажытнага Рыма.

Легіён складаўся з 5 тыс. (у пазнейшыя перыяды 4320) пехацінцаў і некалькіх сотняў вершнікаў. Кожны легіён меў свой нумар і назву. Па захаваных пісьмовых крыніцах ідэнтыфікавана прыкладна 50 розных легіёнаў, хоць лічыцца, што іх колькасць у кожны гістарычны перыяд не перавышала дваццаці васьмі, але пры неабходнасці яна магла быць павялічана.

На чале легіёна ў перыяд Рэспублікі стаяў ваенны трыбун, у перыяд Імперыі — легат.