ADSL

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Linksys ADSL мадэм з інтэграваным роўтарам і пунктам доступу Wi-Fi
ADSL мадэм

ADSL (англ.: Asymmetric Digital Subscriber Line) — тэхналогія шырокапалоснага доступу, якая забяспечвае перадачу хуткаснага лічбавага сігналу праз звычайную аналагавую тэлефонную лінію, што дазваляе адначасова карыстацца тэлефонам і Інтэрнэтам. Распрацавана Bellcore у 1988 годзе.

Апісанне тэхналогіі[правіць | правіць зыходнік]

ADSL-сплітар

ADSL прызначана для хуткаснага доступу да Інтэрнэт. ADSL належыць да класа шырокапалосных (broadband) тэхналогій. Яна забяспечвае хуткасць перадачы даных у кірунку да абанента — да 24 Мбіт/сек., ад абанента — да 3.5 Мбіт/сек. Высокая хуткасць дазваляе камфортна працаваць з Web-сайтамі, хутка перадаваць вялікія файлы і дакументы, працаваць з мультымедыя, паўнавартасна ўжываць інтэрактыўныя сродкі.

Галоўнай адметнасцю пры выкарыстанні ADSL з’яўляецца магчымасць адначасова працаваць у Інтэрнэце і размаўляць па тэлефоне. Тэлефонная лінія пры карыстанні толькі Інтэрнэтам застаецца свабоднай.

ADSL мадэмы выпускаюцца з двума тыпамі інтэрфейсаў: USB і 10/100Base-T. Першыя прызначаны для індывідуальнага далучэння і зручныя тым, што не патрабуюць блока сілкавання. Другія зручнейшыя для калектыўнага карыстання і як правіла маюць убудаваныя роўтары, у тым ліку бесправадныя.

Дзякуючы таму, што ў злучэнні не ўжываецца камутацыя тэлефоннай сеткі агульнага карыстання, якая мае высокі ўзровень шуму і перашкод, вынікае значная розніца ў якасці ADSL і звычайнай тэлефоннай лініі. Імавернасць памылкі на лініі ADSL становіцца 10Е−8 — 10Е−10.

Арганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Перадача даных тэхналогіяй ADSL рэалізуецца праз звычайную аналагавую тэлефонную лінію з дапамогай абаненцкай прылады — мадему ADSL і мультыплексара доступу (англ.: DSL Access Multiplexer, DSLAM), які знаходзіцца на той жа самай АТС, да якой далучаецца тэлефонная лінія карыстальніка, прычым уключаецца DSLAM да абсталявання самой АТС. DSLAM мультыплексуе мноства абаненцкіх ліній DSL у адну высокахуткасную магістральную сетку. Таксама яны звычайна далучаюцца да сеткі ATM праз каналы PVC (пастаянны віртуальны канал англ.: Permanent Virtual Circuit) да правайдараў паслуг Internet ды іншых сетак. Варта адзначыць, што два ADSL-мадэмы не змогуць злучыцца адзін з адным, у адрозненні ад мадэмаў Dial-Up. Звычайна праз патрэбу ўсталявання злучэння на кожнай АТС выдаткі на пабудову і падтрымку сеткі былі значна вышэй, чым у выпадку класічнага камутаванага доступу, калі ўсе мадэмы правайдара ўсталёўваліся на адной АТС, аднак у параўнанні з коштам іншых спосабаў высокахуткаснага доступу да сеткі Інтэрнэт тэхналогія DSL з’яўляецца значна таннейшай.

Прынцып працы ADSL[правіць | правіць зыходнік]

Частотны план для ADSL. Чырвоная вобласць — дыяпазон частот, які выкарыстоўваецца звычайным тэлефонам (голас), зялёная і блакітная вобласці выкарыстоўваюцца для ADSL.

У тэхналогіі ADSL даступная паласа прапускання каналу падзелена паміж выходным і ўваходным трафікам несіметрычна — для большасці карыстальнікаў уваходны трафік значна большы, чым выходны, таму выкарыстанне для яго большай часткі паласы прапускання поўнасцю апраўдана (за выключэннем пірынгавых сетак і электроннай пошты, дзе аб'ём і хуткасць выходнага трафіку з’яўляюцца досыць важнымі). Звычайна тэлефонная лінія выкарыстоўвае для перадачы голасу паласу 0,3…3,4 кГц. Каб не перашкаджаць карыстанню тэлефоннай сеткай па яе прамым прызначэнні, у ADSL ніжняя мяжа дыяпазону частот знаходзіцца на ўзроўні 26 кГц. Верхняя ж мяжа, зыходзячы з патрабаванняў хуткасці перадачы даных і магчымасцяў тэлефоннага кабелю, складае 1,1 МГц. Гэтая паласа прапускання дзеліцца на дзве часткі — частоты ад 26 кГц да 138 кГц адведзены для выхаднога струменя даных, а частоты ад 138 кГц да 1,1 МГц — для ўваходнага. Паласа частот ад 26 кГц да 1,1 МГц была абрана не выпадкова. Пачынаючы з частаты 20кГц і вышэй затуханне мае лінейную залежнасць ад частаты.

Такое частотнае размеркаванне дазваляе размаўляць па тэлефоне, не перарываючы абмен данымі на лініі.

Для аддзялення нізкачастотнага аналагавага сігналу ад высокачастотнага лічбавага выкарыстоўваецца сплітар, які з’яўляецца фільтрам нізкай частаты. Таксама магчыма выкарыстанне мікрафільтра. У гэтым выпадку мадэм далучаецца да лініі наўпрост, а ўсе тэлефоны, факсы і іншыя аналагавыя прылады далучаюцца да лініі праз мікрафільтры.

Стандарты ADSL[правіць | правіць зыходнік]

Стандарт Назва тэхналогіі Хуткасць выхаднога
струменя, Мбіт/с
Хуткасць уваходнага
струменя, Мбіт/с
ANSI T1.413-1998 Issue 2 ADSL 1,0 (126 КБайт/c) 8 (1 МБайт/c)
ITU G.992.1 ADSL (G.DMT) 1,0 (126 КБайт/c) 12 (1.5 Мбайт/c)
ITU G.992.2 ADSL Lite (G.Lite) 0,5 (64 КБайт/c) 1,5 (~190 КБайт/c)
ITU G.992.3/4 Annex A/B ADSL2 1,5 (~190 КБайт/c) 12 (~1.5 МБайт/c)
ITU G.992.3/4 Annex J ADSL2 3,5 (~437 КБайт/c) 12 (~1.5 МБайт/c)
ITU G.992.3/4 Annex L RE-ADSL2 0,8 (~100 КБайт/c) 5 (~625 КБайт/c)
ITU G.992.5 Annex A ADSL2+ 1.4 (175 КБайт/c) 29 (3,7 МБайт/c)
ITU G.992.5 Annex L RE-ADSL2+ 1 (126 КБайт/c) 29 (3,7 МБайт/c)
ITU G.992.5 Annex M ADSL2+ 3,5 (437.5 КБайт/c) 29 (3,7 МБайт/c)

Параметры лініі сувязі[правіць | правіць зыходнік]

Абаненцкая тэлефонная лінія для выкарыстанні яе тэхналогіяй ADSL павінна адпавядаць наступным параметрам:

Першасныя параметры[правіць | правіць зыходнік]

  • Супраціўленне шлейфу — не больш за 900 Ом
  • Супраціўленне ізаляцыі — не менш за 40 МОм
  • Ёмістасць шлейфу — не больш за 300 нФ
  • Ёмістасная асіметрыя — не больш за 10 нФ, альбо не больш за 5 %

Другасныя параметры[правіць | правіць зыходнік]

Затуханне сігналу (Line Attenuation):

  • да 20 dB — вельмі добрая лінія
  • ад 20 dB да 40 dB — добрая лінія
  • ад 40 dB да 50 dB — магчымы збоі
  • ад 50 dB да 60 dB — перыядычна знікае сінхранізацыя
  • ад 60 dB і больш — абсталяванне не будзе працаваць

Узровень шуму (дБ адносна 1 мВт пры супраціўленні нагрузкі 600 Ом):

  • а −65 dBm да −51 dBm — вельмі добрая лінія
  • ад −50 dBm да −36 dBm — добрая лінія
  • ад −35 dBm да −20 dBm — праца з перыядычнымі збоямі
  • ад −19 больш — праца абсталявання немагчымая

SN Margin (Signal-to-Noise Margin альбо Signal-to-Noise Ratio(SNR)):

  • да 6 dB — кепская лінія, ёсць праблемы сінхранізацыі
  • ад 7 dB да 10 dB — магчымы збоі
  • ад 11 dB да 20 dB — добрая лінія, без праблем з сінхранізацыяй
  • ад 20 dB да 28 dB — вельмі добрая лінія
  • ад 29 dB — выдатная лінія

Для ADSL лініі пажадана для выкарыстання вітая пара (а не «локшына»), у адваротным выпадку магчыма зніжэнне хуткасці.

Перспектывы[правіць | правіць зыходнік]

ADSL — папулярная тэхналогія сталага шырокапалоснага доступу да Інтэрнэт, якая ў спалучэнні з тэхналогіяй хатніх сетак набывае ўсё большую распаўсюджанасць, выціскаючы маральна застарэлы спосаб доступу праз камутаваную лінію.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

ADSL была распрацавана для арганізацыі даступнай хуткаснай сувязі з Internet/intranet на базе існуючых тэлефонных ліній. Кошт паслуг ADSL звычайна значна ніжэй у параўнанні з коштам лічбавай сувязі іншых стандартаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]