AEC Routemaster

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
AEC Routemaster
Вытворца Associated Equipment Company
Месца вытворчасці Соўфал, Лондан, Сцяг Вялікабрытаніі
Гады выпуску 19561968
Фотагалерэя на Wikimedia Commons AEC Routemaster на Вікісховішчы

AEC Routemaster (англ.: RoutemasterГаспадар дарог) — двухпавярховы аўтобус (даблдэкер), створаны ў 1954 годзе кампаніяй AEC. Выпускаўся з 1956 года па 1968 год. Было пабудавана 2876 аўтобусаў[1].

Эксплуатаваўся ў Лондане з 8 лютага 1956 года па 9 снежня 2005 года. За гэты час «Рутмастер» стаў сімвалам Лондана. У цяперашні час 17 аўтобусаў яшчэ застаюцца на двух турыстычных гістарычных маршрутах у цэнтры Лондана[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Routemaster быў распрацаваны кампаніяй Associated Equipment Company у 1954 годзе. Аўтобус быў павінен змяніць даваенныя мадэлі, а таксама і тралейбусы.

Аўтобусы першай серыі ўводзіліся ў эксплуатацыю з 1959 года. Гэты працэс цалкам завяршыўся да мая 1962 года. Апошні «Рутмастер» прыступіў да працы на лонданскіх вуліцах у 1968 годзе.

Спісанне аўтобусаў Routemaster пачалося ў 1982 годзе, аднак у 1992 годзе тыя, што засталіся прайшлі рамонт, былі ўсталяваныя новыя рухавікі, якія адпавядалі экалагічным нормам. Пасля гэтай мадэрнізацыі тэрмін аўтобусаў быў працягнуты і быў атрыманы дазвол на выкарыстанне гэтага віду транспарту на працягу дзесяці гадоў.

«Routemaster» (RM2217) завяршае свой ​​апошні рэйс

З 2003 года «Рутмастары» сталі знікаць з вуліц Лондана, калі лонданскія ўлады прынялі рашэнне спыніць працу апошніх 550 аўтобусаў Routemaster[3].

Апошні лінейны выхад «Рутмастара» адбыўся 9 снежня 2005 года. Апошні рэйс прайшоў па 159 маршруце, які пралягае ад Оксфард-стрыт да вакзала Ватэрлоо.

Зноскі

  1. Міжнародны спецыялізаваны часопіс «Камерцыйны транспарт» № 3 (95) 2012, ст.74
  2. http://www.routemaster.org.uk/pages/history
  3. http://www.ural.ru/news/techno/news-55594.html Архівавана 5 снежня 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]