Травяністая шматгадовая цыбульная расліна. Цыбулін некалькі на карэнішчы, падоўжана-яйцаватыя з шэрымі абалонкамі. Сцябло 30-60 см вышынёй, дудкавае. Лісткоў 2-3, цыліндрычныя, дудкавыя, карацейшыя за сцябло. Парасонік паўшарападобны, шматкветкавы, няшчыльны. Кветаножкі ў 1-1.5 разы даўжэйшы за калякветнік. Лісточкі калякветніка 7-13 мм даўжынёй, бліскучыя, бледна-ружовыя, з цёмнай жылкай. 2n=32.
Цвіце ў ліпені, плоданасіць у жніўні. Апыляецца насякомымі.
Расце пераважна на сухіх камяністых месцах пражывання, ва ўмовах дастатковага, але не празмернага ўвільгатнення. На друзавых і галечнікавых берагах возера.