Angiosperm Phylogeny Website

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Angiosperm Phylogeny Website
(APWeb, APW)
URL: http://www.mobot.org/MOBOT/Research/APweb/welcome.html
Тып сайта: Сеткавая база даных
Аўтар: Пітэр Стывенс(англ.) бел.

Angiosperm Phylogeny Website (APWeb, APW, магчымы пераклад — «Сайт філагеніі пакрытанасенных») — інфармацыйны праект (сайт у сетцы Інтэрнэт), які забяспечвае доступ да інфармацыі аб філагеніі і таксанаміі кветкавых раслін.

Angiosperm Phylogeny Website размешчаны на сайце Батанічнага саду Місуры і падтрымліваецца збольшага Пітэрам Стывенсам(англ.) бел. — удзельнікам «Групы філагеніі пакрытанасенных» (Angiosperm Phylogeny Group, APG). Матэрыялы APWeb у значнай ступені грунтуюцца на працах групы APG, у тым ліку на сістэмах класіфікацыі, якія распрацоўваюцца гэтай групай (апошняя з якіх — Сістэма APG III, апублікаваная ў лістападзе 2009 года). Часам сістэма класіфікацыі, якая прыводзіцца на сайце, разглядаецца як самастойная.

Для кожнага парадку і сямейства дадзены іх кароткія філагенетычныя і батанічныя характарыстыкі, указана колькасць родаў і відаў, якія ўваходзяць у іх склад; для сямействаў прыведзены спісы родаў. Карты арэалаў указаны для кожнага сямейства, а таксама для буйных падсямействаў.

Апроч інфармацыі пра кветкавыя расліны на сайце прыведзена кароткая інфармацыя і пра іншыя вышэйшыя расліны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]