Даўжыня цела 70-82 см, размах крылаў 140—165 см. Папялістая з белай галавой (на ёй дзве чорныя палоскі), па баках шыі белая падоўжная паласа. Канцы крылаў чорныя. Палавы дымарфізм адсутнічае. Голас: звонкі, трубячы выгук.
Арэал — Цэнтральная Азія. У межах арэала насяляе кантынентальныя вадаёмы і іх берагі ў гарах; па-за межамі арэала — вялікія вадаёмы.
Пералётны від. Месца зімовак: поўнач Індыі і захад Пакістана. Залятае ў глыбіню Азіі, адзначалася ў Еўропе (праўдападобна, што асобіны, якія захоўваліся ў заасадах). На Беларусь вельмі рэдкі выпадкова залётны від. Упершыню у Беларусі адзначаны ў 2014 годзе (адзначаныя птушкі могуць адносіцца да тых, якія некалі трымаліся ў няволі)[1].
Гняздо ладзіць у калоніі, на скальных абрывах, на дрэвах (вышынёй 4-6 м) недалёка ад вадаёмаў або на адкрытых балоцістых тэрыторыях. Гнёзды размяшчаюцца на дрэвах і скалах з палак, прутоў і эластычных галінак; высцілка з нешматлікіх кавалкаў сухой зялёнай расліннасці і пуху; гнёзды на балотах — паглыбленні ў сухім моху, добра высланыя пухам.
Яйкі (звычайна 4-6) белыя, матавыя з шурпатай паверхняй.