Apion seniculus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Apion seniculus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apion seniculus Kirby, 1808


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы

Apion seniculus — жук з сямейства Apionidae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Жук даўжынёй 2-3,5 мм. Цела чорнае, з алавяна-сіняватым бляскам. Галаватрубка тонкая і доўгая. Надкрыллі падоўжна-авальныя, эліптычныя.

Жукі харчуюцца тканкамі лісця канюшыны, а лічынкі развіваюцца ўнутры сцеблаў, часам паглыбляюцца праз каранёвую шыйку у корань. Таксама кармавымі раслінамі для гэтага віду з’яўляюцца люцэрна, радзей эспарцэт.

Больш за ўсё пакутуюць пасевы другога і трэцяга гадоў. Пашкоджаныя расліны дрэнна перазімоўваюць і адрастаюць.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]