Перайсці да зместу

Лопух

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Arctium)
Лопух

Лопух вялікі (Arctium lappa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arctium L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36544
NCBI  4216
EOL  59465
IPNI  7700-1

Лопух[1] (Arctium) — род кветкавых раслін сямейства астравых.

Двухгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 2 м з прамастойнымі, моцна галінастымі сцёбламі. Лісце чаргаванае, зверху зялёнае, знізу шаравата-лямцавае. Кветкі лілова-пурпуровыя ў шарападобных кошыках з калючкамі. Плод — сямянка з чубком.

Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 4 віды: лопух вялікі (Arctium lappa), лямцавы (Arctium tomentosum), малы (Arctium minus), дуброўны (Arctium nemorosum)[2]. Трапляецца на пустках, каля жылля.

Лекавыя, меданосныя, харчовыя, дэкаратыўныя расліны. У каранях 20—45 % інуліну, дубільныя рэчывы, эфірны алей. Настой з іх — лекавы сродак (лопухавы алей). Маладыя карані і парасткі ядомыя.

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. База Растения Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 7 кастрычніка 2011.
  • Лопух: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)