Інулін
Выгляд
| Інулін | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Хім. формула | C6nH10n+2O5n+1 |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 232-684-3 |
| SMILES | |
| ChemSpider | |
Інулін — арганічнае рэчыва з групы поліцукрыдаў, палімер D-фруктозы.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Інулін — поліфруктазан, які можа быць атрыманы ў выглядзе аморфнага парашка і ў выглядзе крышталёў, лёгка растваральны ў гарачай вадзе і цяжка ў халоднай. Малекулярная маса 5000-6000. Мае салодкі смак. Пры гідролізе пад дзеяннем кіслот і фермента інулазы ўтварае D-фруктозу і невялікую колькасць глюкозы. Інулін, як і прамежкавыя прадукты яго ферментатыўнага расшчаплення — інуліды, не валодае аднаўляльнымі ўласцівасцямі. Малекула інуліну — ланцужок з 30-35 рэшткаў фруктозы ў фуранознай форме.