Arp 230

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Arp 230 (IC 51)
Галактыка
Arp 230 (IC 51)
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік Стэфан Жавел
Дата адкрыцця 30.8.1892
Абазначэнні IC 51, PGC 2710, MCG -2-3-11, IRAS 00438-1342, PRC B-1
Наглядальныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып галактыка
Прамое ўзыходжанне 00гадз 46мін 24.2с
Схіленне -13° 26′ 32″
Бачная зорная велічыня mV 12,8
Бачныя памеры 1,4' × 1,3'
Паверхневая яркасць 13,3
Сузор’е Кіт

Arp 230 (таксама IC 51, ці PGC 2710) — лінзападобная галактыка ў сузор’і Кіта на поўдзень ад экліптыкі, аддаленая ад Сонечнай сістэмы прыкладна на 80 мільёнаў светлавых гадоў[1].

Адкрыта 30 жніўня 1892 года Стэфанам Жавелам у абсерваторыі Ніцы[ru] з дапамогай на той час самага вялікага ў свеце рэфрактара, а пазней унесена ў Індэксны каталог[2][3].

Пазней галактыка была ўключана Хэлтанам Арпам[ru] у яго Атлас пекулярных (незвычайных) галактык[ru] з прычыны яе незвычайнай кальцавой структуры, якую можна разглядзець цераз касмічны тэлескоп Хабл[4][5]. Яе больш дакладная класіфікацыя, як «добрага кандыдата ў галактыкі з палярным кальцом[ru]», была апублікавана ў пачатку 1990-х гадоў[6].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Мяркуецца, што галактыка мае палярнае кальцо[ru] і ўтварылася ў выніку сутыкнення дзвюх галактык[ru], якія зараз праходзяць апошнюю фазу зліцця ў адну галактыку[1]. Знешняе кальцо вакол IC 51 складаецца з зорак і пылу і круціцца над полюсамі галактыкі. Астраномы лічаць, што арбіта меншай з галактык, якія ўтварылі IC 51, праходзіла перпендыкулярна дыску большай галактыкі. У ходзе зліцця меншая галактыка была разарвана і ўтварыла палярнае кальцо[7].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Seligman, Courtney IC 51 (англ.) . Celestial Atlas. Праверана 23 снежня 2017.
  2. S. Javelle: Catalogue de Nébuleuses Découvertes Avec le Grand Équatorial de l’Observatoire de Nice, Bibcode1895AnNic...4B...1J (s. J. 33)
  3. J. L. E. Dreyer: Index Catalogue of Nebulæ found in the years 1888 to 1894, with Notes and Corrections to the New General Catalogue, Bibcode1895MmRAS..51..185D.
  4. Halton Arp: Arp 230
  5. J. Westphal: Peculiar and Interacting Galaxies
  6. Bradley C. Whitmore, Ray A. Lucas, Douglas B. McElroy, Thomas Y. Steiman-Cameron, Penny D. Sackett, Rob P. Olling: New observations and a photographic atlas of polar-ring galaxies, Bibcode1990AJ....100.1489W
  7. The polar ring of Arp 230 (англ.) . Hubble. ESA (4 сакавіка 2013). Праверана 23 снежня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • IC 51 у базе SIMBAD (англ.) 
  • IC 51 у базе SEDS.ORG (англ.) 
  • Arp 230 (IC 51) у базе VizieR (англ.) 
  • IC 51 у базе NASA Extragalactic Database (англ.) 
IC 47 | IC 48 | IC 49 | IC 50 | IC 51 | IC 52 | IC 53 | IC 54 | IC 55