Audi F103

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Audi F103
Агульныя даныя
Вытворца: Сцяг Германіі Auto Union GmbH
Audi NSU Auto Union AG (з 1969)
Выпуск: 1965–1972
На рынку
Папярэднік
Infobox-jv-flechesg.png
Папярэднік
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік

Audi F103 — серыя легкавых аўтамабіляў, якая ўключала ў сябе некалькі мадэляў, якія пазначаліся па магутнасці рухавіка, выяўленай у конскіх сілах, — Audi 60, Audi 72, Audi 75, Audi 80 і Audi 90. Першы пасляваенны аўтамабіль пад маркай Audi.

Серыя F103 грунтавалася на базе аўтамабіля DKW F102. Каб падкрэсліць пераход ад двухтактных рухавікоў да чатырохтактных, марка DKW была скасаваная ў карысць Audi.

У 1972 годзе кампанія Audi NSU Auto Union AG спыняе выпуск серыі F103, і пачынае вытворчасць абсалютна новай мадэлі Audi 80. З 1965 па 1972 год было выпушчана 416.852 аўтамабіля[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Audi Variant, 1966

Аўтамабіль быў прадстаўлены ў 1965 годзе спачатку пад простым пазначэннем мадэлі «Audi». З пашырэннем мадэльнага шэрагу розныя мадэлі сталі пазначацца Audi 60, Audi 72, Audi 75, Audi 80 і Audi Super 90 у залежнасці ад магутнасці рухавіка.

З мая 1966 года стала даступна версія Variant з кузавам універсал.

Першапачаткова аўтамабль меў заднія ліхтары і элементы аздаблення ад DKW F102, якія пазней былі змененыя, каб надаць мадэлі больш візуальных адрозненняў.

У 1970 годзе мадэльны шэраг зведаў мадэрнізацыю. З верасня 1970 года аўтамабілі атрымалі заднія ліхтары ў стылі Audi 100. Гарлавіна паліўнага бака знікла пад вечкам у крыле[2].

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Audi F103 разам са сваім папярэднікам DKW F102

F103 былі працягам развіцця DKW F102. Маторны адсек павялічыўся ў памерах для новага 4-цыліндравага рухавіка. Пярэдняя і задняя часткі падвергнуліся касметычным зменам. Для еўрапейскага рынка Audi F103 абсталёўваліся моднымі ў той час прастакутнымі фарамі, у той час, як F102 меў фары круглай формы.

Audi F103 прапаноўваліся з кузавамі 2 і 4-дзвярны седан, прапаноўваўся таксама кузаў 3-дзвярны ўніверсал (за выключэннем Audi Super 90).

Audi Variant меў задняе сядзенне, якое магло складвацца і ўтварала плоскі ўчастак пагрузкі памерам 1,9 квадратных метра. Таксама ў "трэцім радзе" маглі быць усталяваныя дадатковыя дзіцячыя сядзенні.

Аўтамабілі серыі F103 абсталёўваліся выключна чатырохтактнымі, падоўжна размешчанымі рухавікамі аб'ёмам ад 1496 куб.см. да 1760 куб.см. магутнасцю ад 55 к. с. пры 4750 аб/хв да 90 к.с. пры 5300 аб/хв. Рухавікі з’яўляліся сумеснай распрацоўкай кампаніі Daimler-Benz (якая валодала Auto Union з 1959 па 1964 год) і Volkswagen. Яны атрымалі назву Mitteldruckmotor (рухавік з сярэднім ціскам) з-за іх незвычайна высокай ступені сціску, якая знаходзіцца пасярэдзіне паміж бензінавымі і дызельнымі маторамі. Радыятар быў размешчаны ў баку ад рухавіка.

Аўтамабілі мелі 4-ступеністую механічную трансмісію.

Пярэднія тормазы — дыскавыя, заднія — барабанныя.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Audi F103 Audi 60 Audi 72 Audi 75 Audi 80 Audi Super 90
Выпуск:   1968–1972 1965–1969 1969–1972 1966–1969 1966–1972
Колькасць (за выключэннем універсалу):  216.988 122.579 49.794
Рухавік:  Чатырохцыліндравы чатырохтактны радны рухавік, усталяваны падоўжна
Аб'ём, см³:  1496 см³ 1695 см³ 1761 см³
Дыяметр цыліндру × ход:  80 × 74,4 80 × 84,4 81,5 × 84,4
Магутнасць кВт. (к.с.)
пры аб / хв : 
40 кВт (55 к.с.)1
4750
53 кВт (72 к.с.)
5000
55 кВт (75 к.с.)
5000
59 кВт (80 к.с.)
5000
66 кВт (90 к.с.)
5200
Ступень сціску:  9,1 : 1 11,2 : 1 [4] 9,1 : 1 11,2 : 12 10,6 : 1
Максімальная хуткасць:  138 км/г
144 км/г (універсал)
148 км/г 150 км/г 152 км/г 163 км/г
Паскарэнне (0-100 км/г): 18,0 с 14,8 с 14,5 с 14,0 с 12,2 с
Скрынка перадач Цалкам сінхранізавана чатырохступеністая, механічная
Падвеска пярэдняя:  Падвойныя папярочныя рычагі, размешчаная ўздоўж тарсіённая спружына, стабілізатар папярочнай устойлівасці
Падвеска задняя:  Інтэграваная тарсіённая бэлька маста на падоўжных рычагах
Рулявое кіраванне:  Рэечнае
Тормазы:  пярэднія дыскавыя / заднія барабаны
Кузаў:  Апорны сталёвы кузаў — дзвюх- ці чатырохдзвярны седан, трохдзвярны ўніверсал
Маса:  960–1065 кг
Памеры:  Даўжыня: 4380 мм, Шырыня: 1626 мм, Вышыня: 1451 мм
Колавая база:  2490 мм
Каляіна пярэдняя / задняя:  1343 мм / 1327 мм

1 Audi/Audi 60 Экспартная мадэль: 65 к.с. (48 кВт) пры 5000 аб/хв
2 З 1968 года: 9,1:1

Продажы[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 1960-х гадоў Audi F103 з’яўлялася адной з самых паспяховых серый Auto Union. Вытворчасць мадэляў F103 складала 40 тыс. машын штогод. Да ліпеня 1967 выпушчана 100 000 аўтамабіляў[5].

За час вытворчасці выпушчана 416.853 машыны[3] з іх: седаны — 386.361, універсалы Variant — 27.492.

Зноскі

  1. http://www.audi.com/com/brand/en/company/audi_history/model_evolution/1965-1990/f103/audi_1965.html
  2. http://www.audi.com/com/brand/en/company/audi_history/model_evolution/1965-1990/f103/audi_60_1970_2.html
  3. 3,0 3,1 Oswald, Werner (1. Auflage 2001). Deutsche Autos 1945-1990, Band 4. Stuttgart: Motorbuch Verlag. ISBN 3-613-02131-5. 
  4. Cardew, Basil (1966). Daily Express Review of the 1966 Motor Show. London: Beaverbrook Newspapers Ltd. 
  5. "News and Views: 100,000 Audis". Autocar. 127 (nbr 3728): page 58. date 23 July 1967. 

Гл. Таксама[правіць | правіць зыходнік]