Audi F103
Audi F103 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | Auto Union, Audi (з 1969) | |||||
Гады выпуску | 1965—1972 | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
Audi F103 — серыя легкавых аўтамабіляў, якая ўключала некалькі мадэляў, якія пазначаліся згодна з магутнасцю рухавіка, выяўленай у конскіх сілах: Audi 60, Audi 72, Audi 75, Audi 80 і Audi 90. Першы пасляваенны аўтамабіль пад маркай Audi.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабілі серыі F103 былі створаны на базе DKW F102, які замест двухтактавага атрымаў чатырохтактавы рухавік распрацаваны Auto Union сумесна з Daimler. Каб падкрэсліць пераход ад двухтактавых рухавікоў да чатырохтактавых, марка DKW была скасаваная на карысць Audi. Серыйная вытворчасць двух- і чатырохдзверных седанаў пачалася ў верасні 1965 года, у маі 1966 года выйшаў трохдзверны ўніверсал «Variant». Спачатку аўтамабілі прадаваліся як проста «Audi» без пазначэння мадэлі. З пашырэннем колькасці мадыфікацый да назвы сталі дадаваць лічбы ў залежнасці ад магутнасці рухавіка.
У верасні 1966 года была прадстаўлена «Audi 80», у снежні 1966 года — топ-мадэль «Audi Super 90» з больш высокімі характарыстыкамі і багацейшым абсталяваннем. З верасня 1967 года выпускалася мадэль магутнасцю 72 к.с. У снежні 1968 года «Audi 75» прыйшла на замену мадэлям «Audi 72» і «Audi 80».
Выпуск «Audi Super 90» скончылі ў жніўні 1971 года са з’яўленнем Audi 100. «Audi 60» і «75» выраблялі да ліпеня 1972 года. Усяго было выпушчана 416 852 аўтамабілі ўсіх версій Audi F103, з гэтага ліку 216 987 седанаў «Audi 60», 122 579 седанаў «Audi 72», «75» і «80», 49 794 «Audi Super 90» і 27 492 універсалы «Variant»[1].
1965 | 1966 | 1967 | 1968 | 1969 | 1970 | 1971 | 1972 |
---|---|---|---|---|---|---|---|
15 768 | 63 539 | 36 788 | 67 474 | 52 647 | 64 241 | 75 138 | 41 257 |
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Audi F103 былі працягам развіцця DKW F102. Маторны адсек быў павялічаны для ўсталявання новага чатырохцыліндравага рухавіка. Машыны для еўрапейскага рынка абсталёўваліся прастакутнымі фарамі (F102 меў фары круглай формы). Заднія ліхтары і элементы аздаблення першапачаткова былі ад DKW F102.
Аўтамабілі прапаноўваліся з кузавамі 2- і 4-дзверны седан. Быў таксама кузаў 3-дзверны ўніверсал «Audi Variant» даступны для ўсіх мадыфікацый акрамя «Audi Super 90». «Variant» меў задняе сядзенне, якое магло складвацца і ўтварала плоскі ўчастак пагрузкі памерам 1,9 квадратных метра. Таксама ў "трэцім радзе" маглі быць усталяваныя дадатковыя дзіцячыя сядзенні.
У жніўні 1970 года седанам мадэрнізавалі заднюю частку: яна атрымала новыя заднія ліхтары, гарлавіну бензабака прыкрылі вечкам і перанеслі з тыльнай часткі на бакавіну задняга крыла. Таксама абнавілі прыборную панэль.
Рухавік — бензінавы, радны, чатырохцыліндравы, карбюратарны. Усталяваны падоўжна спераду, блок нахілены на правы бок на 40°. Прапаноўваліся варыянты аб’ёмам ад 1496 куб.см. да 1770 куб.см. магутнасцю ад 55 к.с. да 90 к.с. Рухавікі з’яўляліся сумеснай распрацоўкай кампаніі Daimler (якая валодала Auto Union з 1959 па 1964 год) і Volkswagen. Яны атрымалі назву Mitteldruckmotor (рухавік з сярэднім сціскам) з-за іх незвычайна высокай ступені сціску, якая знаходзіцца пасярэдзіне паміж бензінавымі і дызельнымі маторамі. Радыятар быў размешчаны ў баку ад рухавіка.
Прывад — пярэдні. Счапленне — аднадыскавае, сухое. Каробка перадач — чатырохступеньчатая, з рычагом пераключэння перадач на рулявой калонцы.
Пярэдняя падвеска — на падвойных папярочных рычагах, тарсіённая, са стабілізатарам папярочнай устойлівасці, задняя — тарсіённая бэлька на падоўжных рычагах, з цягай Панара.
Тармазная сістэма — гідраўлічная, з верасня 1967 года для мадыфікацый «Audi L», «Audi 80 L» і «Audi Variant» — двухконтурная і апцыянальна з сервадапамогай. Пярэднія тармазы — дыскавыя (⌀ 280 мм), ззаду — барабанныя (⌀ 200 мм). Ручны тормаз — механічны.
-
Двухдзверны седан
-
Двухдзверны седан
-
Чатырохдзверны седан
-
Універсал
-
Прыборная панель
-
Рухавік
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль | Audi (1965—1968) Audi L (1966—1968) Audi Variant (1966) |
Audi 80 L Audi 80 Variant (1966—1968) |
Audi 60 L Audi 60 Variant (1968—1972) |
Audi 75 L Audi 75 Variant (1968—1972) |
Audi Super 90 (1966—1971) |
---|---|---|---|---|---|
Агульныя | |||||
Кузаў | сталёвы, апорны, двух- або чатырохдзверны седан, або трохдзверны ўніверсал | ||||
Маса без нагрузкі, кг | 2-дзв. седан: 980 4-дзв. седан: 1025 Variant: 970 |
2-дзв. седан: 960 4-дзв. седан: 1005—1025 Variant: 970 |
2-дзв. седан: 1010 4-дзв. седан: 1055 Variant: 1000 |
2-дзв. седан: 1020 4-дзв. седан: 1065 | |
Макс. дазволеная маса, кг | 2-дзв. седан: 1430 4-дзв. седан: 1475 Variant: 1615 |
2-дзв. седан: 1395 4-дзв. седан: 1420 Variant: 1615 |
1430 Variant: 1615 |
1430 | |
Габарыты: даўжыня × шырыня × вышыня, мм | 4380 × 1626 × 1451 (Variant: 1456) | ||||
Колавая база, мм | 2490 | ||||
Каляіна: спераду / ззаду, мм | седан: 1335/1326 мм Variant: 1343/1326 мм | ||||
Радыус павароту, м | 11,3 | ||||
Ёмістасць паліўнага бака, л | 53 | 53 | 55 | 55 | 53 з верасня 1968 г.: 55 |
Разгон да 100 км/г, с | 16 Variant: 16,5 |
14 Variant: 14,5 |
18 | 15 | 13 |
Макс. хуткасць, км/г | 148 | 152 | 137 | 150 | 163 |
Расход паліва, л/100 км | 11,2 | 11 | 10 | 11,5 | 12 |
Дыскі | 4½Jx13 | ||||
Шыны | 6,45/165-13 апцыянальна: 6,45/165SR13 |
6,15/155-13 6,45/165-13 апцыянальна: 6,45/165SR13 |
6,45/165-13 6,45/165-13 апцыянальна: 6,45/165SR13 |
6,45/165S13 апцыянальна: 6,45/165SR13 | |
Рухавік | |||||
Аб’ём, см³ | 1696 | 1696 | 1496 | 1696 | 1770 |
Дыяметр цыліндра і ход поршня, мм | 80×84,4 | 80×84,4 | 80×74,4 | 80×84,4 | 81,5×84,4 |
Магутнасць, к.с. пры аб/хв | 72 к.с. пры 5000 аб/хв | 80 к.с. пры 5000 аб/хв | 55 к.с. пры 4750 аб/хв | 75 к.с. пры 5000 аб/хв | 90 к.с. пры 5200 аб/хв |
Макс. круцільны момант, кгс·м пры аб/хв | 13,0 кгс·м пры 2800 аб/хв | 13,5 кгс·м пры 3000 аб/хв | 11,5 кгс·м пры 2500 аб/хв | 13,0 кгс·м пры 3000 аб/хв | 15,0 кгс·м пры 3000 аб/хв |
Ступень сціску | 11,2:1 з верасня 1967 г.: 9,1:1 |
11,0:1 | 9,1:1 | 9,1:1 | 10,6:1 |
Карбюратар | 1965: Solex 38 PDSI-1 са студзеня 1966: Solex 34 PDSIT-1 з сакавіка 1966: Solex 35 PDSIT-5 |
Solex 35 PDSIT-5 | Solex 35 PDSIT-5 | Solex 35 PDSIT-5 | Solex 32/32 DIDTA |
Батарэя | 12 В, 55 А·г | 12 В, 55 А·г | 12 В, 45 А·г | 12 В, 55 А·г | 12 В, 55 А·г |
Трансмісія | |||||
Каробка перадач | механічная, чатырохступеньчатая | ||||
Перадатачныя лікі | I — 3,40; II — 1,944; III — 1,32; IV — 0,966 | I — 3,40; II — 1,944; III — 1,32; IV — 0,933 | |||
Перадатачны лік галоўнай перадачы | 3,888 | 3,888 | 4,111 | 3,888 | 3,888 |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ W. Oswald 1979, с. 313.
- ↑ W. Oswald 1979, с. 461, 463.
- ↑ W. Oswald 1979, с. 314—315.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Werner Oswald. Deutsche Autos 1945-1975. Alle deutschen Personenwagen der letzten 30 Jahre (ням.). — 4. Auflage. — Stuttgart: Motorbuch Verlag, 1979. — С. 312—316. — 464 с. — ISBN 3-87943-391-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Audi F103