Перайсці да зместу

BirdLife International

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BirdLife International
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі міжнародная недзяржаўная арганізацыя[d], анлайн-база даных[d], biological database[d], conservation organization[d], дабрачынная арганізацыя[d] і некамерцыйная арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 1922
Галіна environment[d]
Абарот
  • 33 млн £ (2024)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 254 чал. (2024)[1]
Узнагароды
birdlife.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

BirdLife International (раней International Council for Bird Preservation) — міжнародная арганізацыя па абароне птушак і захаванню іх асяроддзя пражывання. Уяўляе сабой таварыства няўрадавых прыродаахоўных арганізацый, якія супрацоўнічаюць паміж сабой.

Арганізацыя была заснавана ў 1922 годзе амерыканскімі арнітолагамі Томасам Гілбертам Пірсанам і Жанам Тэадорам Дэлакурам і першапачаткова называлася International Council for Bird Preservation. Пасля Другой сусветнай вайны арганізацыя спыніла працу. Яе дзейнасць была адноўлена ў 1983 годзе, а ў 1993 назва таварыства была зменена на BirdLife International.

Арганізацыя базіруецца ў Кембрыджы, аднак мае рэгіянальныя сакратарыяты на ўсіх іншых кантынентах. З 2005 года статус партнёра BirdLife International у Беларусі атрымала грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны»[2]. .

У 2007 годзе BirdLife International запусціла маштабную кампанію па выратаванні выміраючых відаў птушак. Кошт праекта склаў каля 40 мільёнаў долараў.

Прэзідэнтам арганізацыі сёння з’яўляецца прынцэса Такамадо[няпэўнае слова], член японскай імператарскай сям’і.

Зноскі

  1. 1 2 Charity Commission Register of Charities(untranslated). Праверана 14 снежня 2025.
  2. Аб АПБ - Гісторыя АПБ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2009. Праверана 15 ліпеня 2012.