Дрэвагубца круглалісты[3], Чырвонапузырнік круглалісты[4] (Celastrus orbiculatus) — від дравяністых ліян з роду Дрэвагубца (Чырвонапузырнік) сямейства Брызглінавыя. Расліна распаўсюджана на Далёкім Усходзе.
Распаўсюджаны ў вузкай паласе марскога ўзбярэжжа на пясчана-галечнікавых адкладах, на скалах і камяністых схілах. Па-за берагавой паласой дрэвагубца круглалісты сустракаецца толькі па далінах рэк.