Cephalocereus

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Cephalocereus
Cephalocereus senilis.jpg
Cephalocereus senilis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cephalocereus Pfeiff.

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19865
NCBI  223052
EOL  72912
GRIN  g:2267
IPNI  5249-1

Cephalocereus — род раслін сямейства кактусавых. Тыпавы від — Cephalocereus senilis. Сцябло калонападобнае, вышынёй да 15 м і дыяметрам 30 см, з 20-30 рэбрамі, на якіх размешчаны пучкі дробных калючак і доўгія белыя прамыя або хвалістыя валаскі. У раслін, якія пераходзяць у фазу цвіцення, утвараецца асаблівы орган — цэфалій — зона на сцябле, дзе замест рэбраў ўтвараюцца невысокія смочкі, якія размяшчаюцца радамі, з пучкамі доўгіх шчацінак і валасінак. Кветкі, якія развіваюцца на цэфаліі, шырока варонкападобныя, ружовыя, з непрыемным пахам; раскрываюцца ноччу. Плод ягадападобны, фіялетава-чырвоны. Радзіма — Мексіка; расце ў гарачых сухіх далінах на стромкіх вапнавых схілах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».