Перайсці да зместу

Хенатэка зеленаватая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Chaenotheca chlorella)
Хенатэка зеленаватая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chaenotheca chlorella (Ach.) Mull.Arg., 1862


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  164587
EOL  196853
MB  380950

Хенатэка зеленаватая ці Хенатэка картузіянская (Chaenotheca chlorella) — від грыбоў рода Хенатэка сямейства Coniocybaceae.

Слаявішча парашкападобнае. Апатэцыі на чорных ці карычнявата-чорных ножках (даўжынёй 0,8-1,0 мм і таўшчынёй 0,09 мм), пакрытых густым бледна-залацістым або зелянява-жоўтым налётам. Галоўкі чорныя, круглыя, з залаціста-зялёным налётам, дыяметрам 0,2 мм[1].

Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Амерыка, Новая Зямля і Аўстралія. У Беларусі сустракаецца ў Брэсцкай (Камянецкі, Пінскі і Пружанскі раёны), Віцебскай (Расонскі і Лепельскі раёны), Гомельскай (Жыткавіцкі і Нараўлянскі р-ны), Гродзенскай (Свіслацкі раён) і Мінскай (Мядзельскі раён) Абласцях[1].

Ахоўваецца ў Беларусі, Літве і Польшчы[1].

Зноскі

  1. а б в Хенатэка зеленаватая ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны