Хенатэка
| Хенатэка зеленаватая | |||||||||||||||
| Хенатэка зеленаватая (Chaenotheca chlorella) | |||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Chaenotheca | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
Хенатэка (Chaenotheca) — род накіпных лішайнікаў сямейства Coniocybaceae. 23 віды.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны ўсюды. На Беларусі 9 відаў: хенатэка воласападобная (Chaenotheca trichialis), хенатэка золатагаловая (Chaenotheca chrysocephala), хенатэка картузіянская, ці зеленаватая (Chaenotheca chlorella) (занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі), хенатэка парошыстая (Chaenotheca stemonea), хенатэка цёмнагаловая (Chaenotheca phaeocephala), хенатэка іржавая (Chaenotheca ferruginea) і іншыя. Трапляюцца на старых дрэвах, гнілой драўніне, раслінных рэштках.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Слаявіна зярністая, парашкападобная, бародаўчатая, зрэдку сарэдыёзная, ад белавата-шэрай да жоўта-зялёнай. Пладовыя целы (апатэцыі) на ножках, часам сядзячыя, 8-споравыя. Споры аднаклетачныя, шарападобныя, цёмныя.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).