Перайсці да зместу

Chloromyia formosa

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Chloromyia formosa

Самец Chloromyia formosa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chloromyia formosa (Scopoli, 1763)[1]


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  130323
NCBI  343672
EOL  824529

Chloromyia formosa — від двухкрылых насякомых з сямейства мух-ільвінак (Stratiomyidae).

Даўжыня дарослых насякомых складае 7-10 мм. Брушка самак сіне-зялёнае з фіялетавым адценнем, самцоў — з медна-зялёным бляскам[2]. Крылы насякомых — жаўтлява-карычневыя. Ногі чорныя, з жоўтымі каленамі[3].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Да нядаўняга часу від быў вядомы толькі ў Палеарктыцы: гэтыя насякомыя шырока распаўсюджаныя на тэрыторыі Еўропы — ад цэнтральнай Скандынавіі да Паўночнай Афрыкі[1] — і Азіі — аж да усходу Сібір і Манголіі[4]. Некаторы час таму адбылася інтрадукцыя ў Паўночную Амерыку[4]. На поўначы мяжа арэалу праходзіць прыкладна па 60° паўночнай шыраты[4].

Chloromyia formosa насяляюць лясы, жывыя загарадзі, сады і паркі[2][5]. Дарослыя насякомыя сілкуюцца на кветках і часам выступаюць у ролі адзіных апыляльнікаў рэдкіх відаў раслін[6]. Самкі адкладаюць яйкі ў месцы скаплення гніючай расліннай арганікі, у кампосце, на водных раслінах або на паверхні вады[7], дзе і адбываецца развіццё лічынак[4].

Лічынкі сілкуюцца арганічнымі адходамі, а дарослыя асобіны — нектарам раслін[2][5].

Зноскі

  1. а б Mason, F., Rozkošný, R., Hauser, M. (2009). A review of the soldier flies (Diptera: Stratiomyidae) of Sardinia. Zootaxa 2318: 507–530. Текст (англ.) (Праверана 13 кастрычніка 2010)
  2. а б в Chloromyia formosa — a soldier fly Архівавана 1 лютага 2010.
  3. Soldier flies (Stratiomyidae)
  4. а б в г Nartshuk, E. P. (2009). The character of soldier fly distribution (Diptera, Stratiomyidae) in Eastern Europe. Entomological review 89(1): 46-55. DOI:10.1134/S0013873809010072 (англ.)
  5. а б Chloromyia formosa
  6. Gibson, R. H., Nelson, I. L., Hopkins G. W., Hamlett, B. J., Memmott J. (2006). Pollinator webs, plant communities and the conservation of rare plants: arable weeds as a case study. Journal of Applied Ecology 43: 246—257. Текст (англ.) (Праверана 13 кастрычніка 2010)
  7. Chloromyia formosa Архівавана 9 чэрвеня 2010.