Перайсці да зместу

Dongfeng Motor Corporation

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Dongfeng Motor Corporation
Тып вытворца аўтамабіляў[d], commercial vehicle manufacturer[d] і Chinese state-owned enterprise[d]
Заснаванне 1969
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя грузавы аўтамабіль, аўтобус, light commercial vehicle[d], пазадарожнік і аўтамабіль
Абарот
  • 602 млрд ¥ (2018)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 161 377 чал. (2012)[2]
Матчына кампанія State-owned Assets Supervision and Administration Commission of the State Council[d]
Даччыныя кампаніі Dongfeng Motor Group Company Limited[d], Dongfeng Yulon[d] і Jiangsu Yueda Kia Motors[d]
Сайт dfmc.com.cn (кіт.)

Dongfeng Motor Corporationкітайская дзяржаўная аўтамабілебудаўнічая кампанія. Заснавана ў 1969 годзе. Штаб-кватэра месціцца ва Ухані.

Уваходзіць у топ-5 кітайскіх вытворцаў аўтамабіляў разам з FAW, Shanghai Automotive Industry Corporation, Changan Automobile і Chery Automobile. У 2022 годзе ў рэйтынгу, складзеным часопісам Fortune, DMC заняла 122-е месца сярод 500 найбуйнейшых кампаній свету[3].

У склад уваходзяць Dongfeng Passenger Vehicles, прэміум-брэнд Voyah і марка люксавых пазадарожнікаў Mhero. Аўтамабілі маркі Forthing выпускаюцца кампаніяй Dongfeng Liuzhou Motor, даччынай кампаніяй Dongfeng Motor Group. Dongfeng Sokon Automobile (скарочана DFSK) заснаваны ў 2003 годзе як сумеснае прадпрыемства з роўным долевым удзелам вытворцаў Dongfeng Motor і Chongqing Sokon Industrial Group.

Dongfeng мае чатыры цэнтры распрацоўкі: тры ў Кітаі — ва Ухані, Сян’яне і Шанхаі, і адзін у Швецыі, у Трольхетане.

З 2021 года тэхнічны цэнтр Dongfeng Motor Corporation ва Ухані ўзначальвае нямецкі дызайнер Хенінг Кнэпфле. Кнэпфле адказвае за брэнды Forthing, Voyah, Aeolus і . Кіраўніком аддзела ў Шанхаі з’яўляецца Эндру Колінсан[4].

Dongfeng Motor выпускае розныя тыпы аўтамабіляў: легкавікі, пазадарожнікі, мінівэны і камерцыйныя аўтамабілі, у тым ліку пікапы, грузавікі, аўтобусы і спецыяльныя транспартныя сродкі.

Для выпуску легкавых аўтамабіляў створана тры платформы: модульная платформа DSMA для машын з рухавікамі ўнутранага згарання і гібрыднымі сілавымі агрэгатамі, Quantum для электрамабіляў, MORA для электрычных пазадарожнікаў.

  1. https://finance.sina.com.cn/zt_d/2019_zq500qbd/
  2. http://money.cnn.com/magazines/fortune/global500/2012/snapshots/11636.html
  3. Fortune Global 500 (англ.). Fortune. Праверана 25 лістапада 2023.
  4. Fabio Gemelli. Chi sono i designer occidentali che creano le nuove auto cinesi? (італ.). it.motor1.com (13 лютага 2024). Праверана 9 кастрычніка 2024.