Даўжыня цела ў сярэднім дасягае 58-65 мм, максімальная даўжыня злоўленага самца складала 85 мм[1]. Афарбоўка — ад шэрай да бледна-жоўтай. Галава чорная. Надкрылле з цёмнымі плямамі, колькасць, памер, форма і размяшчэнне якіх моцна вагаецца. На галаве самца знаходзіцца вялікі рог, накіраваны наперад, з некалькімі зубцамі. На перадаспінцы знаходзіцца другі вялікі рог, накіраваны наперад і крыху выгнуты ўніз. Ніжні бок кончыка гэтага рога пакрыты густымі рудымі або руда-бурымі валасінкамі. Самка без рагоў, з больш масіўным брушкам.