Eläkeläiset
Eläkeläiset | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | хумпа[d] |
Гады | 1993- |
Краіна | Фінляндыя |
Горад | Ёэнсуу |
Мова песень | фінская |
Лэйблы | Nordic Notes[d][1] |
Склад | |
humppa.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Eläkeläiset (фін. «Пенсіянеры») — фінскі ансамбль, які грае музыку ў стылі хумпа. Утварыўся ў 1993 годзе. На працягу існавання ансамбля яго склад перажываў некаторыя змены, але найбольш сталымі ўдзельнікамі з’яўляюцца Оні Варыс (клавішныя, вакал), Марці Варыс (бас-гітара, вакал), Петэры Халанен (клавішныя, гітара, вакал), Ласі Кінунен (акардэон, вакал) і Крысціян Воўцілайнен (ударныя, вакал). Акрамя братоў Варыс і Воўцілайнена, ля вытокаў стварэння гурта стаяў гітарыст Петэры Тэравя. Тэхнічным забеспячэннем гурта займаюцца Ільмары Койвулухта (гукарэжысура і транспарт) і Пека Ёкінен (мастацкае афармленне).
Музыка
[правіць | правіць зыходнік]«Eläkeläiset» выконваюць пераважна кавер-версіі вядомых рок- і поп-хітоў, апрацаваныя ў манеры хумпа або больш павольнай енка. Пры гэтым кампазіцыі забяспечваюцца новымі фінскімі тэкстамі і назвамі, і апазнаць арыгінал часам бывае амаль немагчыма. Да альбома «Werbung, Baby!» (1999) назвы ўсіх кампазіцый ансамбля ўтрымлівалі кампанент Humppa, Jenkka або Polkka.
Энергічная, поўная бліскучага гумару манера выканання зрабіла «Eläkeläiset» папулярнымі далёка за межамі Фінляндыі. З гэты гуртам звязваюць новы ўсплёск цікавасці да хумпы ў канцы XX стагоддзя.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Joulumanteli (1994, існуе толькі ў магнітафонным запісе)
- Humppakäräjät (1994, альбом)
- Humpan Kuninkaan Hovissa (1995, альбом)
- In Humppa We Trust (1996, канцэртны альбом)
- Humppamaratooni (1997, альбом)
- Werbung, Baby! (1999, альбом)
- Humpan Kuninkaan Hovissa (2000, альбом)
- Humppa-Akatemia (2000, падвойны альбом)
- Humppa Till We Die (2000, CD)
- Humppa! (2001, альбом)
- Pahvische (2002, альбом)
- Humppaelämää (2003, альбом)
- Humppasirkus (2006, альбом)
- Humppakonsertto (2007, канцэртны альбом)
- Humppa United (2008, альбом)
- Humppalöyly (1995, EP)
- Humppaorgiat (1999, EP, утрымлівае нецэнзурныя песні)
- Jenkkapolkahumppa (2001, EP)
- Joulutorttu (2002, EP)
- Katkolla Humppa (2003, EP)
- Keväthumppa (2003, EP)
- Das Humppawerk (2006, EP)
- Ukki, mita oli jenkka? (2009, EP)
- Pyjamahumppa (1995)
- Dementikon Keppihumppa / Take Me To The City (1997)
- Sensational Monsters Of Humppa (1998)
- Huipputähtien Ykköshitit (1999)
- Ja Humppa Soi (2000)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (на фінскай і англійскай мовах)
- Артыкул на афіцыйным партале МЗС Фінляндыі(недаступная спасылка) (руск.)
- Нямецкі фан-сайт
- Interview with Eläkeläiset on Архівавана 20 кастрычніка 2008. www.grundfunk.net Архівавана 20 кастрычніка 2008.
- ↑ Discogs — 2000. Праверана 11 лістапада 2020.