Аднымі заолагамі вылучаецца ў монатыпічны род Miliaria, іншымі далучаецца да шырокага роду Emberiza.
Даўжыня 18-20 см, маса 38-56 г, размах крылаў 26-32 см, буйнейшая за большасць іншых аўсянкавых. Дзюба масіўная.
Верх цела шаравата-буры, ніз бялёсы, па ўсім корпусе цёмныя падоўжныя стракаціны, хвост аднастайны. Дзюба і ногі бураватыя. Самцы і самкі маюць падобную афарбоўку. Маладыя птушкі вохрыста-бурыя.