Перайсці да зместу

Filicollis anatis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Filicollis anatis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Filicollis anatis Schrank, 1788

Сінонімы
  • Echinorhynchus anatis Schrank, 1788
  • Echinorhynchus filicollis Rudolphi, 1819

Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  197915
NCBI  2268226
EOL  588831

Filicollis anatis — від скрэбняў сямейства Polymorphidae[1]. Паразітуе ў тонкім кішачніку свойскіх качак і гусей і многіх дзікіх качак, у тым ліку такіх відаў, як крыжанка (Anas platyrhynchos), лысуха (Fulica atra), качка-цыранка (Anas crecca) і чырок-траскунок (Anas querquedula)[2]. Захворванне, выкліканае паразітам, называецца філікалёзам.

Самцы Filicollis anatis маюць даўжыню 6 — 8 мм і шырыню 1,5 мм. Самкі памерам 20 — 26 мм і шырынёй 3 — 5 мм. Хабаток яйкападобны з гаплікамі, размешчанымі па 10-11 штук у 18 падоўжных спіральных шэрагах. У пярэдняй частцы цела, уздоўж куцікулы, маецца 50-52 шэрагу дробных шыпікаў, размешчаных па 8 у шэрагу. Яечкі размешчаны адно за адным каля пярэдняга канца цела. Маецца 6 цэментавых залоз  (англ.). Яйцы маюць выцягнутую эліптычную форму, з тоўстай чатырохслаёвай шкарлупінай.

Жыццёвы цыкл і гаспадары

[правіць | правіць зыходнік]

Прамежкавы гаспадар — прэснаводнае ракападобнае вадзяны вослік (Asellus aquaticus). Яны заражаюцца яйцамі, што змяшчаюцца ў фекаліях, якія трапляюць у вадаёмы. Акантары пераходзяць у поласць цела і прыкладна праз 2 месяцы ператвараюцца ў прэакантэлу і акантэлу. З’ядаючы прамежкавых гаспадароў, качкі і гусі заражаюцца. У іх Filicollis anatis дасягае палавой сталасці прыкладна праз 30 дзён.

Распаўсюджванне філікалёзу носіць ачаговы характар і звязана з вадаёмамі, дзе жывуць стракозы. Яйцы захоўваюцца ў вадзе 5 — 6 месяцаў, а акантэлы могуць знаходзіцца ў ракападобных каля года і зімаваць у іх. Інвазія ў птушак адбываецца вясной.

Зноскі

  1. Filicollis anatis
  2. Бычкова Е. И, Акимова Л. Н., Дегтярик С. М., Якович М. М. Гельминты позвоночных животных и человека на территории Беларуси : каталог / [Е. И. Бычкова и др. ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научно-производственное объединение "Научно-практический центр по биоресурсам"]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 8-12. — 315 с. — ISBN 978-985-08-2187-4.
  • И. Василев, Ю. Вишняков, «Ветеринарна паразитология и инвазионни болести», Земиздат 1977, код 05-95346-53511-4790-95-77, стр.139-140