Фамітопсіс ружовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Fomitopsis rosea)
Фамітопсіс ружовы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fomitopsis rosea (Alb. & Schwein.) P. Karst., (1881)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  34475
EOL  151182
MB  100801

Фамітопсіс ружовы ці Ружовая губа (Fomitopsis rosea) — від грыбоў сямейства Fomitopsidaceae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовыя целы шматгадовыя, сядзячыя, капытападобныя. Памеры грыба да 12 см у шырыню і да 6 см у вышыню. Паверхня карычнева-ружовая, амаль чорная з узростам. Мякаць ружовагая на зломе, з часам цямнее, становячыся карычневата-ружовай, да карычневага колеру. Паверхня маладога грыба пакрыта бледным валоссем, якое знікае з узростам[1].

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: Еўропа, Паўночная Амерыка. Від шырока распаўсюджаны ў барэальнай зоне. У Беларусі знойдзены ў Брэсцкай (Пружанскі р-н), Віцебскай (Талачынскі р-н), Гомельскай (Жыткавіцкі р-н) і Магілёўскай (Асіповіцкі р-н) абласцях[2].

Аддае перавагу старым лясам, не любіць актыўную дзейнасць чалавека, таму яго наяўнасць можа служыць паказчыкам сапраўды прыроднага лесу[3].

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Час спораўтварэння ліпень — верасень. Выклікае бурую гніль. Грыб мае дэкаратыўнае пладова цела[2].

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Ахоўваецца ў Беларусі, Літве[2].

Зноскі

  1. Fomitopsis rosea Mushroom expert
  2. а б в Фамітопсіс ружовы ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка)
  3. Salo P., Niemelä T., Salo U., Suomen sieniopas, Kasvimuseo & WSOY 2006, 512 s.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)