GPS

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Спадарожнік сістэмы GPS на арбіце
Параўнанне арбіт розных навігацыйных сістэм

GPS (англ.: Global Positioning System — глабальная сістэма пазіцыянавання, чытаецца Джы Пі Эс) — спадарожнікавая сістэма навігацыі, якая забяспечвае вымярэнне адлегласці, часу і вызначае месцазнаходжанне. Дазваляе ў любым месцы Зямлі (не ўключаючы прыпалярныя вобласці), амаль пры любым надвор’і, а таксама ў касмічнай прасторы блізка ад планеты вызначыць месцазнаходжанне і хуткасць аб’ектаў. Сістэма распрацавана, рэалізавана і эксплуатуецца Міністэрствам абароны ЗША.

Асноўны прынцып выкарыстання сістэмы — вызначэнне месцазнаходжання шляхам вымярэння адлегласцяў да аб’екта ад пунктаў з вядомымі каардынатамі — спадарожнікаў. Адлегласць вылічаецца па часе затрымкі распаўсюджвання сігналу ад пасылкі яго спадарожнікам да прыёму антэнай GPS-прымальніка. Гэта значыць, для вызначэння трохмерных каардынат GPS-прымальніку трэба ведаць адлегласць да трох спадарожнікаў і час GPS сістэмы. Такім чынам, для вызначэння каардынат і вышыні прымача выкарыстоўваюцца сігналы як мінімум з чатырох[1] спадарожнікаў.

Прымяненне GPS[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на ​​тое, што першапачаткова GPS было створана для ваенных мэтаў, такая сістэма спадарожнікавай навігацыі шырока выкарыстоўваецца па ўсім свеце і ў грамадзянскіх мэтах:

  • геадэзія: з дапамогай GPS вызначаюцца дакладныя каардынаты кропак і межы зямельных участкаў;
  • картаграфія: GPS выкарыстоўваецца ў грамадзянскай і ваеннай картаграфіі;
  • рух: з прымяненнем GPS ажыццяўляецца як марскі, так і дарожны рух;
  • спадарожнікавы маніторынг транспарту: з дапамогай GPS вядзецца маніторынг за становішчам, хуткасцю аўтамабіляў, кантроль за іх рухам, узроўнем паліва, бяспекай;
  • сотавая сувязь;
  • тэктоніка, тэктоніка пліт: з дапамогай GPS вядуцца назіранні рухаў і ваганняў пліт;
  • актыўны адпачынак: ёсць розныя гульні, дзе ўжываецца GPS, напрыклад, геакэшынг і іншыя;
  • геатэгінг: інфармацыя, напрыклад фатаграфіі, «прывязваюцца» да каардынат дзякуючы ўбудаваным або знешнім GPS-прыёмнікам;
  • бяспека: выкарыстоўваецца сістэма «свой-чужы», ажыццяўляецца ідэнтыфікацыя асобы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Паколькі розніца паміж гадзіннікамі спадарожніка і прымальніка можа ўнесці ў рашэнне велізарную памылку, адзін з касмічных апаратаў выкарыстоўваецца як «базавы», з яго атрымліваюць час, астатнія выкарыстоўваюцца для вызначэння каардынат

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйныя дакументы і спецыфікацыі
Тлумачэнні працы
Сумяшчальнасць з Gallileo і ГЛОНАСС
Рознае