Зорка земляная, зоркаўка шматраздзельная (Geastrum coronatum) — базідыяльны грыб сямейства зоркаўкавых (Geastraceae).
Пладовае цела амаль шарападобнае, бураватае, пакрытае скурастай абалонкай, потым разрываецца на 10—17 шэра-карычневых тоўстых лопаоцей, якія ўтвараюць зоркападобную аснову з шара- або грушападобнай унутранай часткай пурпурова-карычневага колеру.
Глебавы сапрафіт. Трапляецца ў хвойных і лісцевых лясах на паўднёвм захадзе Беларусі ў чэрвені— жніўні.