Перайсці да зместу

Эліяс Магнус Фрыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Fr.)
Эліяс Магнус Фрыс
Elias Magnus Fries
Дата нараджэння 15 жніўня 1794(1794-08-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1878(1878-02-08)[1][2][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Theodor Fries[d][8]
Дзеці Theodor Magnus Fries[d], Oscar Robert Fries[d], Elias Petrus Fries[d] і Sanna Christina Fries[d][9]
Род дзейнасці батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, міколаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера батаніка, мікалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d] (1814)
Альма-матар
Вядомыя вучні Nils Conrad Kindberg[d] і Carl Johan Johanson[d]
Вядомы як адзін з заснавальнікаў сістэматыкі грыбоў і лішайнікаў
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Fr.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI

Састарэлае абазначэнне батаніка: Fries

Э́ліяс Ма́гнус Фрыс[12] (шведск.: Elias Magnus Fries, 17941878) — шведскі батанік і міколаг, «бацька мікалогіі».

Кароткая біяграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і пастара.

Адукацыю атрымаў у Лундзе; у 1814 годзе атрымаў званне прыват-дацэнта.

У 1834 годзе ён ужо быў прафесарам практычнай эканоміі ва Упсальскім універсітэце, а ў 1851 годзе заняў месца прафесара батанікі і дырэктары музея і батанічнага саду таго ж універсітэта.

З 1859 года да смерці ён жыў у адстаўцы ва Упсале[13].

Фрыс працаваў ва ўсіх галінах батанікі; ён упершыню ўвёў у Швецыі натуральную класіфікацыю раслін і вывучэнне марфалогіі. Яго праца «Systema orbis vege tabilis» (Лунд, 1825 (лац.)) — класічная праца таго часу.

Па лішайнікам Фрыс выдаў: «Lichenographia Europaea reformata» (Лунд і Грэйфсвальд, 1831 (лац.)); «Lichenes Suecciae eksiccati» (Лунд, 1824—1833 (лац.)).

Фрыс асабліва вядомы сваімі працамі ў вобласці мікалогіі, ён з'яўляецца адным з заснавальнікаў сістэматыкі грыбоў. Першая яго мікалагічная праца «Observationes Mycologicae» (Капенгаген, 1815—1818; 2-ое выд., 1828 (лац.)), але самая каштоўная — гэта «Systema Mycologicum» (Лунд і Грэйфсвальд, 1821—1830 (лац.); «Мікалагічная сістэма») — дата яе публікацыі з'яўляецца зыходным пунктам наменклатуры для большасці груп грыбоў (падобна таму, як дата публікацыі працы Species Plantarum К. Лінея — зыходная дата наменклатуры для сасудзістых раслін[14]). Затым ідуць «Elenchus Fungorum» (Грэйфсвальд, 1828 (лац.)); «Novae Symbolae Mycologicae» (1851 (лац.)); «Icones selectae Hymenomycetum nondum delineatorum» (1867—1875 (лац.)).

Даследаванню скандынаўскай флоры прысвечаны наступныя сачыненні: «Flora hollandica» (Лунд, 1817 (лац.)); «Novitiae florae Suecciae» (Лунд, 1828 (лац.)); «Flora Scanica» (Упсала, 1836 (лац.)); «Summum vegetabilium Scandinaviae» (Стакгольм і Лейпцыг, 1846—1848 (лац.)); «Herbarium normale» (Упсала, 1896 (лац.)), які ўключае экзэмпляры найбольш рэдкіх скандынаўскіх раслін.

Са шматлікіх манаграфій увагі заслугоўваюць: «Symbolae ad historiam Hieraciarum» (Упсала, 1848 (лац.)); «Monographia Hymenomycetarum Suecciae» (Упсала, 1857—1863 (лац.)); «Sveriges öltiga ochgiftiga Svanipar» (Стакгольм, 1860 (шведск.)).

Фрыс быў таксама вядомы як добры аратар і знаўца лацінскай мовы. У 1847 годзе яго абралі ў лік васямнаццаці шведскіх акадэмікаў[13].

У 1850 годзе Фрыс быў выбраны замежным членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук[14].

Зноскі

  1. а б Eriksson G. Elias M Fries — 1917. — С. 522. Праверана 22 снежня 2016.
  2. а б Elias Fries // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Eriksson G. Elias M Fries — С. 522. Праверана 22 снежня 2016.
  4. Femsjö kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/LLA/13082/C I/2 (1755-1811), bildid: C0021370_00113, sida 208 Праверана 3 чэрвеня 2019.
  5. Uppsala domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/ULA/11632/F/7 (1874-1879), bildid: 80002756_00145 Праверана 3 чэрвеня 2019.
  6. Fries, Elias MagnusSvenskagravar.se. Праверана 24 мая 2023.
  7. Elias Fries 1794–1878. Botaniker, mykologШведская царква. Праверана 26 мая 2019.
  8. Femsjö kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/LLA/13082/C I/2 (1755-1811), bildid: C0021370_00113, sida 208 Праверана 3 чэрвеня 2019.
  9. August T Almén — 1917.
  10. а б Elias M Fries // Svenskt biografiskt lexikon — 1917.
  11. (unspecified title) Праверана 20 ліпеня 2020.
  12. У літаратуры часта сустракаецца напісанне прозвішча як «Фрыз».
  13. а б Фриз, Элиас // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907..
  14. а б Эліяс Магнус Фрыс (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 13 жніўня 2009)