Golan (бронеаўтамабіль)
Выгляд
Golan | |
---|---|
Маса | 16 тона |
Краіна паходжання | |
Вытворца | Rafael Advanced Defense Systems[d] |
Усяго выраблена | 64 |
Даўжыня |
|
Шырыня | 2,55 м |
Вышыня | 2,35 м |
Golan (іўр.: גולן) — прататып ізраільскай мабільнай машыны пяхоты MRAP, вырабленай ізраільскай Rafael Advanced Defence Systems сумесна з Protected Vehicles Incorporated .
Забяспечвае максімальную абарону пасажыраў і экіпажа. Платформа Golan можа быць прыстасаваная ў якасці бронетранспарцёра, камандзірскай машыны, машыны хуткай дапамогі або машыны разведкі. Умяшчае да 10 салдат.
V-вобразны корпус і кузаў аўтамабіля былі спецыяльна распрацаваны, каб супрацьстаяць выбухам мін і самаробных выбуховых прылад. Браня можа вытрымліваць снарады РПГ.
Корпус марской пяхоты ЗША размясціў заказ на 60 адзінак, якія выкарыстоўваліся ў Іраку ў якасці супрацьмінна-ўстойлівых машын[1]. Аднак потым амерыканскія вайскоўцы адмовіліся ад Golan[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Golan Wheeled Armored Vehicle(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2017. Праверана 8 сакавіка 2007.
- ↑ Connors, Shaun. MRAPs on the march . Jane's Information Group.