Барадач быў упершыню апісаны заснавальнікам навуковай біялагічнай сістэматыкі Карлам Лінеем ў 1758 годзе ў дзесятым выданні яго «Сістэмы прыроды». У гэтым жа зборы яму была прысвоена лацінская бінамінальная назва Vultur barbatus (С. 87). На цяперашні час барадач вылучаны ў асобны род "Gypaetus", які ўключае адзін від. У беларускай мове выкарыстоўваюцца дзве назвы гэтай птушкі. 1) "Ягнятнік" - з'яўляецца перакладам заходнееўрапейскай назвы "Lammergeyer", але сэнс гэтай назвы няправільны, бо ягнятнік ня есць жывых авечак, а корміцца падалкай. 2) "Барадач" - названы ад пучка жорсткіх пёраў або шчацінак пад дзюбай, якія ўтвараюць бародку.