Бразільская гевея (Hevea brasiliensis) — дрэва сямейства малачайных, асноўная крыніца натуральнага каўчуку. Утрыманне каўчуку ў соку дасягае 40-50%. Каўчук, які здабываецца з гэтай расліны, складае 90-92% сусветнай вытворчасці натуральнага каўчуку. Сыроватка, якая застаецца пасля аддзялення каўчуку, змяшчае каля 0,6% пратэіну і можа дадавацца ў корм жывёлам.