Перайсці да зместу

Пхукет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пхукет
тайск.: จังหวัดภูเก็ต
Сцяг
Сцяг
Краіна  Тайланд
Уваходзіць у Паўднёвы Тайланд
Уключае 3 раёна
Адміністрацыйны цэнтр
  • Пхукет[d]
Кіраўнік Пхакапхонг Тавіпатана[d]
Насельніцтва
  • 418 785 чал. (31 снежня 2021)[2]
Плошча
  • 543,034 км²[1]
Вышыня
над узроўнем мора
529 м
Пхукет на карце
Пхукет, карце
Часавы пояс UTC+7
Код ISO 3166-2 TH-83
Тэлефонны код 83
Паштовыя індэксы 83
Афіцыйны сайт (тайск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пхукет — адна з паўднёвых правінцый (чангват) Каралеўства Тайланд, ляжыць на заходнім узбярэжжы краіны і выходзіць да Андаманскага мора Індыйскага акіяна. Пхукет — самы вялікі востраў Тайланда. З мацерыковай часткай каралеўства востраў злучаны трыма мастамі. Эканоміка Пхукета забяспечваецца вытворчасцю волава і каўчуку. І паколькі ён знаходзіўся на адным з асноўных гандлёвых шляхоў паміж Індыяй і Кітаем, то пастаянна згадваўся ў карабельных часопісах партугальскіх, французскіх, галандскіх і англійскіх купцоў. Сёння асноўную частку даходаў правінцыі забяспечвае турызм

Назва паходзіць ад малайскага «tanjung Salang» (літаральна 'мыс Саланг').

Гістарычна Пхукет быў «прыдарожнай станцыяй» на шляху паміж Індыяй і Кітаем. Першапачаткова востраў быў часткай імперыі Двараваці. Пазней, будучы Мыанг Такуапа-Таланг, у даслоўным перакладзе 'Таланг — краіна волава', ён уваходзіў у склад імперыі Шрывіджайя і царства Накхансітхамарат. Назва Таланг паходзіць ад старажытнага малайскага Telong, што азначае 'мыс'.

Знаходзячыся ў васальнай залежнасці ад царства Накхансітхамарат, Пхукет быў сталіцай княства, у склад якога ўваходзілі дванаццаць гарадоў. Ён меў уласны герб, які існаваў на працягу большай часткі сярэднявечча. У перыяд царства Сукхатхаі Пхукет знаходзіўся ў саюзе з княствам Такуапа, раёнам цяперашняй правінцыі Пхангнга.

Пасля падзення Аютхаі у выніку бірманскага ўварвання ў 1767 гаду наступіла міжкаралеўе, якому паклаў канец кароль Таксін (1768—1782), які выгнаў захопнікаў і зноў аб’яднаў краіну.

У другой палове XVIII стагоддзя капітан Брытанскай Ост-Індскай кампаніі Фрэнсіс Лайт, перасякаючы Андаманскае мора, паслаў паведамленне Пхукету пра тое, каб яны здаліся. Войскі, на чале з дзвюма жанчынамі Тханпхуйинг Чан, ўдавы губернатара вострава, і яе сястры Кхун Пакут, пасля месячнай аблогі 13 сакавіка 1785 года вымусілі бірманцаў і Ф. Лайта адысці.

У час кіравання караля Рамы V (1868—1910) Пхукет з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам некалькіх правінцый, якія здабывалі волава, і насіў імя Монтхон Пхукет, пакуль ў 1933 годзе, разам са змяненнем формы праўлення ад абсалютнай манархіі да парламенцкай, не атрымаў статус асобнай правінцыі.

Пхукет з’яўляецца самым вялікім востравам Тайланда, размешчаным у паўднёвай частцы каралеўства ў Андаманскім моры Індыйскага акіяна. Востраў выцягнуты з поўначы на поўдзень амаль на 50 кіламетраў, а найбольшая шырыня дасягае 21 кіламетар. Асноўную тэрыторыю вострава Пхукет займаюць нізкагор’і вышынёй да 500 метраў. Пагоркі і горы вострава ўяўляюць сабою паўднёвы ўскраек горнай грады Пукет, якая працягнулася ўздоўж пярэсмыка Кра на 200 кіламетраў.

Па стане на 31 снежня 2018 г. у правінцыі Пхукет пражывала 410 211 чалавек. Гэтыя звесткі ўлічваюць толькі афіцыйна зарэгістраваных асобаў, якія пастаянна пражываюць у правінцыі. Аднак пад час пікавага сезона з лістапада па красавік, насельніцтва правінцыі істотна павялічваецца за кошт сезонных рабочых, якія прыязджаюць на заробкі як з іншых правінцый Тайланда, так і з суседніх краін. Вылучыць некалькі асноўных груп этнічнага складу, у ліку якіх тайцы, кітайцы, малайцы, уракаў-лавайцы, бірманцы, лао, кхмеры, еўрапейцы і амерыканцы.

Сёння дабрабыт Пхукет грунтуецца на дзвюх слупах: вытворчасці каўчука і турызме. Па звестках на 2011 год, востраў наведалі 5 895 997 замежных і 2 375 725 тайскіх турыстаў. У параўнанні з 2010 годам, наплыў турыстаў павялічваецца штогод на 78,16 %. Развіццё турыстычнай індустрыі пачалося ў сярэдзіне 1970-х гадоў з пышных пяшчаных пляжаў заходняга ўзбярэжжа і прывяло да фарміравання такіх буйных курортных зонаў як Патонг, Карон і Ката. Да 2004 году тут працавалі 579 гасцініц рознага класа, колькасць якіх скарацілася пасля разбуральнага цунамі 26 снежня 2004 года да 528.

Паводле Міністэрства турызму і спорту Тайланда, у перыяд з 2006 па 2015 гг. штогадовы рост гасцінічнага фонду ў сярэднім заставаўся на ўзроўні 4 %. Да сакавіка 2011 г. колькасць нумароў дасягнула 42 498 і ў 2015 г. павялічылася на 5080 адзінак. Сёлета, па дадзеных кампаніі TripAdvisor, на востраве працуе 614 гасцініц. У 2013 годзе Тайланд быў уключаны часопісам «Форбс» (Forbes) у лік дзесяці лепшых краін для пражывання на пенсіі. Па некаторых ацэнках, сёння да 30 000 замежных грамадзян пражываюць у Пхукеце.

У 2012 годзе рост папулярнасці вострава як месца адпачынку вымусіў кампанію «Аэрапорты Тайланда» (Airport of Thailand Public Co., Ltd.) укласці ў пашырэнне міжнароднага аэрапорта Пхукет 185,7 млн дол. На востраве знаходзяцца некалькі музеяў:

  • Нацыянальны музей Таланга
  • Музей Тай Хуа
  • Музей горнай справы
  • Музей марскіх ракавін

Як і кантынентальная частка Тайланда, пераважная большасць насельніцтва вызнае будызм, але таксама ёсць значная колькасць мусульман (17 %). У 2013 годзе Тайланд быў уключаны часопісам «Форбс» (Forbes) у лік дзесяці лепшых краін для пражывання на пенсіі. Па некаторых ацэнках, сёння да 30 000 замежных грамадзян пражываюць у Пхукеце.