Касач бязлісты
Касач бязлісты | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Iris aphylla L., 1753 | ||||||||||||||
|
Касач бязлісты, Касач сіні[3] (Iris aphylla) — кветкавая травяністая расліна сямейства касачовых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна з моцным, ад асновы галінастым голым кветаносам вышынёй да 50 см і магутным кароткім паўзучым карэнішчам. Большая частка лісця ў прыкаранёвых веерападобных пучках, шырокае, лінейна-мечападобнае, серпападобна-выгнутае, па даўжыні роўнае кветаносу або некалькі даўжэйшае за яго. Лісце на кветаносе нешматлікае, да вяршыні паступова памяншаецца. Лісце абгорткі яйкападобнае або прадаўгаватае, уздутае, травяністае, зялёнае, нярэдка з пурпуровымі жылкамі. Кветкі буйныя, ярка-фіялетавыя, са слабым пахам, адзінкавыя, па 3-5 на кветаносе. Калякветнік з 6 лісцікаў, зрослых у ніжняй частцы ў трубку, якая ў 2 разы вышэй за завязь. Вонкавыя долі калякветніка з бародкай, утворанай шматлікімі жоўтымі валаскамі. Плод — прадаўгаватая трохгранная каробачка.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Еўрапейскі лесастэпавы рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя Еўропа, Балканскі паўвостраў, Малая Азія. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-заходняй мяжой арэала. Месцы росту: астэпаваныя лугі, хмызнякі, узлескі і паляны.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае. Кветаносы паяўляюцца звычайна раней за лісце (адсюль відавая назва).
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. II катэгорыя (EN) |
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5