Балканскі паўвостраў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Балканскі паўвостраў
Karte Suedosteuropa 03 01.png
42°00′00″ пн. ш. 22°00′00″ у. д.HGЯO
Акваторыі [[Міжземнае мора, Чорнае мора, Эгейскае мора, Адрыятычнае мора, Іанічнае мора, Мармуровае мора|Міжземнае мора, Чорнае мора, Эгейскае мора, Адрыятычнае мора, Іанічнае мора, Мармуровае мора]], [[Міжземнае мора, Чорнае мора, Эгейскае мора, Адрыятычнае мора, Іанічнае мора, Мармуровае мора|Міжземнае мора, Чорнае мора, Эгейскае мора, Адрыятычнае мора, Іанічнае мора, Мармуровае мора]], [[Міжземнае мора, Чорнае мора, Эгейскае мора, Адрыятычнае мора, Іанічнае мора, Мармуровае мора|Міжземнае мора, Чорнае мора, Эгейскае мора, Адрыятычнае мора, Іанічнае мора, Мармуровае мора]], [[Міжземнае мора, Чорнае мора, Эгейскае мора, Адрыятычнае мора, Іанічнае мора, Мармуровае мора|Міжземнае мора, Чорнае мора, Эгейскае мора, Адрыятычнае мора, Іанічнае мора, Мармуровае мора]], [[Міжземнае мора, Чорнае мора, Эгейскае мора, Адрыятычнае мора, Іанічнае мора, Мармуровае мора|Міжземнае мора, Чорнае мора, Эгейскае мора, Адрыятычнае мора, Іанічнае мора, Мармуровае мора]], [[Міжземнае мора, Чорнае мора, Эгейскае мора, Адрыятычнае мора, Іанічнае мора, Мармуровае мора|Міжземнае мора, Чорнае мора, Эгейскае мора, Адрыятычнае мора, Іанічнае мора, Мармуровае мора]]
Плошча 505 тыс. км²
Краіна Сцяг ЕС Еўропа
Балканскі паўвостраў (Еўропа)
Балканскі паўвостраў
Балканскі паўвостраў
Commons-logo.svg Балканскі паўвостраў на Вікісховішчы

Балканскі паўвостраў (ад тур. слова «гара») размешчаны на паўднёвым усходзе Еўропы. Плошча каля 505 тыс. км 2. Абмываецца Міжземным, Адрыятычным, Іанічным, Мармуравым, Эгейскім і Чорным марамі з паўднёвага захаду, поўдня і паўднёвага ўсходу. Найбольш зрэзаныя берагі Адрыятычнага і Эгейскага мораў; берагі Чорнага мора парэзаныя мала. Шмат астравоў каля ўзбярэжжаў, агульнай плошчай 21,5 тыс. км 2). Рэльеф пераважна гарысты (Старая-Планіна, Радопы, Дынарскае нагор'е, Пінд).

Паўночнай мяжой паўвострава лічыцца ўмоўная лінія, праведзеная па рэках Дунай, Сава і Купа, а ад вытока апошняй да заліва Кварнер.

Дзяржавы, якія звычайна прылічваюцца да Балканскага рэгіёна ў 20 – 21 ст., гэта Албанія, Балгарыя, Грэцыя, Румынія, дзяржавы, якія ўваходзілі ў колішнюю Югаславію: Сербія, Чарнагорыя, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Славенія, а таксама Турцыя (еўрапейская частка). Часам з разгляду выключаюць Турцыю і Румынію, або дадаюць Венгрыю.Johnsen 1995 Гл. таксама: Гістарычныя вобласці Балканскага паўвострава.

Грэцыя, Румынія і Балгарыя з'яўляюцца членамі Еўрапейскага Саюза. Турцыя, Грэцыя, Балгарыя і Румынія ўваходзяць у НАТА.

Па тэрыторыі Балканскага паўвострава праходзяць важныя транспартныя магістралі, якія злучаюць Заходнюю Еўропу з Паўднёва-Заходняй Азіяй (Малая Азія і Блізкі Усход).

З'яўляецца радзімай шматлікіх старажытных культур і цывілізацый.

Геапалітыка[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфія Балканаў адыграла крытычна важную ролю ў эвалюцыі яго этнічных і нацыянальных супольнасцей, а таксама ў культурным развіцці гэтага рэгіёна. Пераважную частку плошчы Балканаў займаюць горы, што не толькі падзяліла прыдатныя для жыцця землі на дробныя часткі, але і стварыла раздробленасць у культурным і палітычным развіцці. Спачатку ізаляцыя і дробны падзел рэгіёна процідзейнічалі ўзнікненню якой-небудзь адзінай этнічнай ці нацыянальнай супольнасці. Як вынік, існаванне ў рэгіёне раздробленых этнічных супольнасцей у спалучэнні з геаграфічнай раздробленасцю не дало тут узнікнуць адзінаму вялікаму дзяржаўнаму ўтварэнню; замест гэтага ўзніклі некалькі драбнейшых дзяржаў, якія спаборнічалі між сабою.[1]

З іншага боку, існаванне спрыяльных умоў для доступу ў рэгіён звонку (у т. л., існаванне працяглых берагавых ліній на Адрыятычным, Эгейскім і Чорным морах) і размяшчэнне паміж урадлівымі раўнінамі Еўропы (на поўначы і захадзе) і Малой Азіяй і Міжземнамор'ем (на ўсходзе і поўдні) робіць Балканы своеасаблівым скрыжаваннем шляхоў паміж Еўропай, Азіяй і Афрыкай. Праз Балканы праходзяць тры вялікія міграцыйныя (ці заваёўныя) шляхі: першы — на захад уздоўж паўночнага ўзбярэжжа Чорнага мора і далей уздоўж Дуная ў Цэнтральную Еўропу або на паўднёвы ўсход праз сучасную Балгарыю ў Стамбул (Канстанцінопаль); другі — з Цэнтральнай Еўропы Дунаем у Ніс і далей або Вардарам праз цясніну Скоп'е ў Салонікі, або Марыцай у Сафію і потым у Канстанцінопаль; трэці — з Італіі праз Адрыятычнае мора, далей праз Албанію і Паўночную Грэцыю ў Канстанцінопаль.[2]

Буйнейшыя гарады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Charles Jelavich and Barbara Jelavich, The Balkans, Englewood Cliffs, NJ: Prentice-Hall, 1965, p. 3. Цыт. у (Johnsen 1995).
  2. Robert J. Kerner, ed., Yugoslavia, Berkeley: University of California Press, 1949, p. 8, and Jelavich and Jelavich, The Balkans, p. 3. Цыт. у (Johnsen 1995).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • (Johnsen 1995) William T. Johnsen. Deciphering the Balkan Enigma: Using History to Inform Policy [7.11.1995]. 1st revised edition [Strategic Studies Institute; Joint Electronic Library].


Рэгіёны свету
LocationAmericas.png Амерыка Паўночная · Карыбы · Лацінская · Цэнтральная · Паўднёвая
Location of Europe.svg Еўропа Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
LocationAsia.png Азія Заходняя  · Цэнтральная · Паўночная ·Усходняя · Паўднёвая · Паўднёва-Усходняя ·
Блізкі Усход · Сярэдні Усход · Далёкі Усход
LocationAfrica.png Афрыка Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
LocationOceania.png Акіянія Аўстралія · Новая Зеландыя · Меланезія · Мікранезія · Палінезія

LocationPolarRegions.png Палярныя вобласці Арктыка · Антарктыка
LocationOceans.png Акіяны Атлантычны · Індыйскі · Паўночны · Ціхі  · Паўднёвы