Jedward

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Jedward
Jedward на «The X Factor» (2009)
Jedward на «The X Factor» (2009)
Асноўная інфармацыя
Жанры поп, поп-панк, R'n'B, Танцавальная музыка
Гады 2009 — цяпер. час
Краіна Flag of Ireland.svg Ірландыя
Адкуль Дублін
Мова песень англійская
Лэйблы Sony Music, Universal Music
Склад Джон Граймз · Эдвард Граймз
planetjedward.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Граймз (англ.: John Paul Henry Daniel Richard Grimes) і Эдвард Граймз (англ.: Edward Peter Anthony Kevin Patrick Grimes) (абодва нарадзіліся 16 кастрычніка 1991 у Дубліне, Ірландыя) — ірландскі поп-дуэт, які выступае пад назвай Jedward[1]. Блізняты ўдзельнічалі ў шостым сезоне англійскага музычнага конкурсу «The X Factor» у 2009 і занялі на ім шостае месца,[2][3] а таксама на Еўрабачанні 2011[4], на якім браты фінішавалі восьмымі[5]. За параўнальна невялікі перыяд часу гурт ужо паспелі ахрысціць «парадоксам Jedward»[6] і нават выпусціць пра іх дакументальны фільм[7][8], а іх удзел у «Ікс-Фактары» можна назваць адным з самых скандальных за ўсю гісторыю гэтага песеннага конкурсу.

24 лютага 2012 года стала таксама вядома, што дуэт у чарговы раз прадставіць Ірландыю на «Еўрабачанні».[9]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • Under Pressure (2010)
  • All The Small Things (2010)
  • Lipstick (для ўдзелу на Еўрабачанні 2011 у Дзюсельдорфе) (2011)
  • Bad Behaviour (2011)
  • Wow Oh Wow (2011)
  • Waterline (для ўдзелу на Еўрабачанні 2012 у Баку) (2012)
  • Put The Green Cape On (дабрачынны гімн Ірландыі на Чэмпіянаце па футболу, Еўра-2012) (2012)

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Jedward