Know Your Meme
Выгляд
| Know Your Meme | |
|---|---|
| | |
| URL | Know Your Meme |
| Камерцыйны | Так |
| Тып сайта | Забаўляльны сайт / энцыклапедыя |
| Рэгістрацыя | Неабавязковая |
| Уладальнік | Literally Media |
| Аўтар | Rocketboom |
| Пачатак працы | 25 лістапада 2007 |
| Бягучы статус | Актыўны |
| Рэйтынг Alexa | 1 108[1] |
Know Your Meme (KYM) (Ведай свае мемы) — вікі-энцыклапедыя мемаў, а таксама іншых падобных да мемаў з’яў, такіх, як віральныя відэа, інтэрнэт-знакамітасці і гэтак далей. «Ведай свае мемы» была заснаваная кампаніяй «Rocketboom», затым купленая ў 2011 годзе «Cheezburger Network», і зноў перакупленая ў 2016 годзе «Literally Media». «Ведай свае мемы» мае раздзелы для пацверджаных і вычытаных мемаў, нядаўна даданых мемаў, адрынутых мемаў, мемаў, наконт якіх яшчэ не закончаныя даследаванні аб іх гісторыі і паходжанні, а таксама раздзел для трэндавых мемаў.
Зноскі
- ↑ Alexa Internet — 1996. Праверана 30 лістапада 2017.